Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
І |
---|
Імпрэ´сіяІмпрэ´сія — невялікі празаічны або вершаваны твор, у якім карціна жыцця адлюстроўваецца як момант, выхаплены з гісторыі, які суправаджаецца выражэннем эмоцый, пачуццяў і імгненных уражанняў аўтара. | |
Імпрэсіяні´змІмпрэсіяні´зм — літаратурная плынь, у якой дамінуюць суб’ектыўныя ўражанні аўтара і якая вызначаецца фрагментарнасцю і расплывістасцю адлюстравання, увагай да дэталей, адценняў. | |
Інтэрме´дыяІнтэрме´дыя — невялікая камічная сцэнка бытавога або сацыяльнага зместу, што разыгрываецца паміж актамі асноўнай п’есы. | |
А |
---|
А´ўтарА´ўтар — рэальная асоба, якая стварыла мастацкі тэкст. | |
Абразо´кАбразо´к — замалёўка са слаба разгорнутым сюжэтам або бессюжэтная, у якой узмоцнены вобразна-экспрэсіўны пачатак, паяднаны змест выказвання і настраёвасць. | |
Авангарды´змАвангарды´зм — агульная назва наватарскіх стыляў і плыняў мяжы ХІХ— ХХ стагоддзяў, якія адмаўлялі традыцыйныя падыходы ў мастацтве. | |
Акцэ´нтны вершАкцэ´нтны верш — від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку. | |
Алітара´цыяАлітара´цыя —паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы. | |
Александры´йскі вершАлександры´йскі верш — верш з радкамі, папарна аб’яднанымі мужчынскімі і жаночымі рыфмамі, напісаны шасцістопным ямбам з цэзурай (паўзай) пасля трэцяй стапы. | |