Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
М |
|---|
МезалітМезалі́т — сярэдні каменны век, перыяд паміж палеалітам і неалітам. Пачатак мезаліту звязаны з заканчэннем ледавіковага перыяду ў Еўропе. Завяршаецца з распаўсюджаннем земляробства ў розных мясцовасцях. | ||
МенталітэтМенталітэ́т — своеасаблівы спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасці людзей. | ||
Метрыка ВКЛМе́трыка ВКЛ — збор матэрыялаў велікакняжацкай канцылярыі ВКЛ ХV—ХVІІІ стст. з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя гаспадара. | ||
МоргМорг — зямельная мера (0,71 га). | ||
МястэчкаМястэ́чка — у ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст. невялікі населены пункт гарадскога тыпу, малы горад. | ||
МячэцьМячэ́ць — культавы будынак у ісламе, месца агульнай малітвы. | ||
МяшчанеМяшча́не — гарадское падатковае саслоўе ў ВКЛ у ХІV—ХVІІІ стст. | ||
Н |
|---|
Найвышэйшая Рада ВКЛНайвышэ́йшая Ра́да ВКЛ — часовы рэвалюцыйны ўрад у ВКЛ (Літве і Заходняй Беларусі) у час паўстання 1794 г. | ||
НароднасцьНароднасць — устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і культуры, якая складаецца ў працэсе разлажэння племянных адносін і папярэднічае нацыі. Характарызуецца наяўнасцю этнічнай свядомасці, саманазвы, асаблівасцямі псіхічнага складу. | ||