Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
В |
|---|
Ве́рвВе́рв — сельская абшчынная арганізацыя ў Старажытнай Русі. | ||
Во́ласцьВо́ласць — 1) сукупнасць зямельных уладанняў, якія належалі адной асобе, на Русі і ў ВКЛ; 2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Русі і ў ВКЛ, населеная сялянамі-даннікамі, якія ўтваралі тэрытарыяльную абшчыну. | ||
Во́тчынаВо́тчына — форма зямельнай уласнасці ў Сярэднявеччы, якая перадаецца ў спадчыну. | ||
ВойтВойт — кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў гарадах і вёсках ВКЛ. | ||
Вялі́кае перасяле́нне наро́даў«Вялі́кае перасяле́нне наро́даў» — масавыя міграцыі германскіх, славянскіх, цюркскіх, іранскіх і іншых плямёнаў на тэрыторыі Рымскай імперыі і ў суседнія землі ў ІV—VІІ стст. | ||
Г |
|---|
Гібе́рнаГібе́рна — падатак на ўтрыманне войска ў Рэчы Паспалітай. | ||
Гало́таГало́та — 1) беззямельная шляхта ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай; 2) бяднейшыя пласты сацыяльных груп ВКЛ і Рэчы Паспалітай (напрыклад, казацкая галота). | ||
Гало́ўны Трыбуна́л ВКЛГало́ўны Трыбуна́л ВКЛ — найвышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ з 1581 г. | ||
Гарадзі́шчаГарадзі́шча — рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча або горада. | ||