Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Б |
|---|
Бая́рыБая́ры — ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ. | ||
Берасцяны́я гра́матыБерасцяны́я гра́маты — помнікі пісьменнасці ХІ—ХІV стст., зробленыя на бяросце, выяўленыя падчас археалагічных раскопак старажытнарускіх гарадоў. | ||
Бра́цтвыБра́цтвы — рэлігійныя арганізацыі насельніцтва ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст., якія ствараліся пры цэрквах, манастырах, касцёлах, кляштарах. Б. клапаціліся аб іх стане, адкрывалі прытулкі, шпіталі, школы, друкарні. | ||
Бурмі́стрБурмі́стр — выбарная асоба ў магістраце гарадоў з магдэбургскім правам, якая ўзначальвала гарадскую раду. | ||
В |
|---|
Ві́ленскае баро́каВі́ленскае баро́ка — умоўная назва мастацкай сістэмы позняга барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі (1730—1770-я гг.). Архітэктурныя помнікі віленскага барока вызначаюцца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, створанага шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі атынкаванымі франтонамі, якія надаюць галоўнаму фасаду прасторавую структуру. | ||
Вало́каВало́ка — асноўная зямельная мера і адзінка абкладання сялян павіннасцямі ў ВКЛ; складала каля 21,36 га. | ||
Вало́чная паме́раВало́чная паме́ра — аграрная рэформа ў ВКЛ у ХVІ — першай палове ХVІІ ст.; комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні землекарыстання і абкладанні сялян павіннасцямі. | ||
Ваяво́даВаяво́да — намеснік вялікага князя, адміністрацыйны, гаспадарчы і судовы кіраўнік ваяводства. | ||
Ваяво́дстваВаяво́дства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст. | ||