Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
П |
|---|
ПамесцеПаме́сце — форма феадальнага зямельнага ўладання, пры якой уладальнік быў абавязаны несці ваенную ці іншую службу дзяржаве. | ||
ПаперняПапе́рня — даўняе прадпрыемства па вырабе паперы. | ||
ПарафіяПара́фія — у каталіцкай царкве прыход, ніжэйшая тэрытарыяльная царкоўна-адміністрацыйная адзінка епархіі (дыяцэзіі). | ||
ПартачыПартачы́ — на Беларусі ў ХVІ—ХVІІІ стст. рамеснікі, якія жылі ў горадзе або паблізу яго і не ўваходзілі ў рамесныя цэхі. | ||
ПасадПаса́д — гарадское гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаванняў дзядзінца або вакольнага горада. | ||
Пасольская ізбаПасо́льская ізба́ — ніжэйшая палата сойма Рэчы Паспалітай. | ||
Паспалітае рушэннеПаспалі́тае рушэ́нне — шляхецкае апалчэнне ў ВКЛ. | ||
Пастаянная РадаПастая́нная Ра́да — вышэйшы орган дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай | ||
Пахожыя сялянеПахо́жыя сяля́не — феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у ХV — першай палове ХVІІ ст., якія карысталіся правам вольнага пераходу ад аднаго феадала да другога. | ||
ПенязьПе́нязь — адзінка грашовага ліку і манета ў ВКЛ у ХV — пачатку ХVІІ ст. | ||