Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Н |
|---|
НеалітНеаліт — новы каменны век, перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. Характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі. | ||
НеандэртальцыНеандэрта́льцы — старажытныя людзі, якія жылі ў эпоху палеаліту. | ||
Непахожыя сялянеНепахо́жыя сяля́не — феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ, пазбаўленыя права на пераход ад аднаго феадала да другога. | ||
НеўрыНе́ўры — старажытныя плямёны, якія, паводле сведчання Герадота, жылі ў VІ—V стст. да н. э. на поўнач ад скіфаў-земляробаў, магчыма, займалі поўдзень сучаснай Беларусі. | ||
П |
|---|
ПаветПаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ. | ||
Падскарбі земскіПадска́рбі зе́мскі — кіраўнік скарба (казны) ВКЛ. | ||
ПадымнаеПады́мнае — асноўны дзяржаўны зямельны падатак у Рэчы Паспалітай у ХVІІ—ХVІІІ стст. | ||
Пакта канвентаПа́кта канве́нта — пагадненне публічна-прававога характару паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новаабраным каралём. | ||
ПалеалітПалеалі́т (ст.-грэч. «старажытны» і «камень») — старажытнакаменны век — найстаражытнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва. Палеаліт характарызуецца панаваннем каменных прылад працы, здабываннем ежы ў асноўным праз паляванне на буйны́́х жывёл, а таксама з’яўленнем бліжэй да канца палеаліту Homo sapiens — чалавека сучаснага выгляду. | ||