Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

А

Антычнасць

Анты́чнасць — (ад лац. antiquus «старажытны») — цывілізацыя Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, якая стала асновай развіцця цывілізацыі Еўропы.


Арашальнае земляробства

Арашáльнае землярóбства — земляробства з прымяненнем штучнага арашэння.


Археалагічная культура

Археалагíчная культýра — сукупнасць археалагічных матэрыяльных помнікаў аднаго перыяду на пэўнай тэрыторыі.


Арыстакратыя

Арыстакрáтыя — (ад грэч. aristos «лепшы», kratos «улада») — сацыяльная група, якая займала па праву атрымання ў спадчыну прывілеяванае становішча ў старажытных і сярэднявечных грамадствах, знаць.


Аўтаркія

АўтаркÍя — эканамічная самадастатковасць (незалежнасць) асобных рэгіёнаў краіны ці цэлай дзяржавы; палітыка, накіраваная на эканамічную закрытасць, самадастатковасць краіны.


Б

Барока

Барóка — напрамак у еўрапейскім мастацтве і архітэктуры XVII ст., які характарызуецца пышнасцю, мудрагелістасцю, вытанчанасцю вобразаў і архітэктурных дэталяў.


Бенефіцый

Бенефíцый — (ад лац. benefiium «дабрадзейства») — у Заходняй Еўропе зямельнае валоданне, якое перадаецца ў пажыццёвае карыстанне бенефіцыяраў пры ўмове нясення службы (ваеннай, адміністрацыйнай, прыдворнай).


В

Вікінгі

Вíкінгі, нарманы, варагі — скандынавы, якія ўдзельнічалі ў марскіх гандлёвых і ваенных паходах.


Ваенна-ленная сістэма

Ваéнна-лéнная сістэ́ма — сістэма пазямельных адносін у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, якая сфарміравалася ў X—ХVI стст. За нясенне ваеннай службы леннік атрымліваў ад правіцеля зямлю з правам атрымання даходу з яе (ікта, цімар), а таксама адміністрацыйныя, судовыя і іншыя правы.


Васал

Васáл — асоба, якая атрымлівала ад сеньёра феод у валоданне за нясенне ваеннай службы.



Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все