Слоўнік
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
Р |
---|
Радавая абшчынаРадáвая абшчы́на — гістарычна першая форма грамадскай арганізацыі людзей на аснове крэўнага сваяцтва. | ||
РатушаРáтуша, мэрыя — будынак, які з'яўляўся цэнтрам гарадскога самакіравання, дзе засядала адміністрацыя горада (гарадскі савет) на чале з мэрам або бургамістрам. | ||
РэктарРэ́ктар — кіраўнік універсітэта, які выбіраўся ў сярэднія вякі выкладчыкамі і студэнтамі. | ||
РэлігіяРэлігíя — сістэма поглядаў на навакольны свет, маральных нормаў і абрадавых дзеянняў, звязаных з верай у Бога, багоў або духаў. Гістарычныя формы развіцця рэлігіі — анімізм, політэізм і монатэізм. | ||
РэспублікаРэспýбліка — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой прадстаўнікі ўлады абіраюцца народам. Першая Рэспубліка ўзнікла ў Старажытным Рыме. | ||
РэфармацыяРэфармáцыя — рэлігійны рух у Заходняй Еўропе ў XVI — пачатку XVII ст., які прывёў да фарміравання пратэстантызму і яго аддзялення ад каталіцкай царквы. | ||