Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
П |
---|
Памфле´тПамфле´т — надзённы мастацка-публіцыстычны сатырычны твор, у якім выкрываюцца хібы грамадскага жыцця (палітычныя, культурныя, сацыяльныя) або заганы пэўных асоб. | |
Партрэ´тПартрэ´т — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа. Асаблівасці партрэтнага апісання залежаць ад стылю пісьменніка. | |
Паслясло´ўеПаслясло´ўе — змешчаны пасля твора дадатак, прысвечаны ўдакладненню, абмеркаванню, каментаванню асноўнага тэксту, які ўжо вядомы чытачу. | |
Постмадэрні´змПостмадэрні´зм — плынь у еўрапейскай і паўночнаамерыканскай культуры другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. У адрозненне ад мадэрнізму з яго ўстаноўкай на навізну постмадэрнізм звяртаецца да культурнай спадчыны мінулага як аб’екта гульнявога асваення, іранічнага цытавання і сітуацыйнага пераасэнсавання, крыніцы стылізацыі і камбінавання яе форм. | |
Прадмо´ваПрадмо´ва — уступнае слова да кнігі, у якім выдавец, рэдактар або аўтар паведамляе чытачу звесткі, неабходныя для лепшага разумення прапанаванага тэксту. | |
Прало´гПрало´г — уступ у мастацкім творы, які знаёміць чытача (гледача) з падзеямі, што папярэднічалі асноўнаму дзеянню. | |
Прататы´пПрататы´п — асоба, якая рэальна існавала і паслужыла аўтару правобразам (мадэллю) для стварэння літаратурнага персанажа. | |
Про´паведзьПро´паведзь — жанр аратарскай прозы, які мае рэлігійна-дыдактычны (павучальны) характар і прызначаны для прамаўлення падчас набажэнства. | |
Пры´мхіПры´мхі — ірацыянальныя кампаненты грамадскай і індывідуальнай свядомасці, якія датычаць незвычайнага, цудадзейнага і страшнага. | |