Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Н |
|---|
Найвышэйшая Рада ВКЛНайвышэ́йшая Ра́да ВКЛ — часовы рэвалюцыйны ўрад у ВКЛ (Літве і Заходняй Беларусі) у час паўстання 1794 г. | ||
НеалітНеаліт — новы каменны век, перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. Характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі. | ||
НеандэртальцыНеандэрта́льцы — старажытныя людзі, якія жылі ў эпоху палеаліту. | ||
Непахожыя сялянеНепахо́жыя сяля́не — феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ, пазбаўленыя права на пераход ад аднаго феадала да другога. | ||
НеўрыНе́ўры — старажытныя плямёны, якія, паводле сведчання Герадота, жылі ў VІ—V стст. да н. э. на поўнач ад скіфаў-земляробаў, магчыма, займалі поўдзень сучаснай Беларусі. | ||
НефНеф — выцягнутае памяшканне, частка інтэр’еру (звычайна ў будынках тыпу базілікі), прастора храма ад увахода да алтара, радзей цывільнага будынка, абмежаваная па баках радамі слупоў, калон або аркадай. | ||