Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Б

Біржа

Бі́ржа (ням. Börse) — форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку тавараў (таварная біржа), каштоўных папер (фондавая біржа) і валюты (валютная біржа), а таксама рабочай сілы (біржа працы).


Байкот

Байко́т (англ. boycott, ад імя англійскага аканома Ч. К. Байкота, у дачыненні да якога ўпершыню ў 1880 г. ірландскія арандатары ўжылі гэтую меру) — 1) адмова адной дзяржавы падтрымліваць адносіны з іншай дзяржавай ці групай дзяржаў; 2) форма палітычнай і эканамічнай барацьбы, якая прадугледжвае поўнае або частковае спыненне адносін з пэўнай асобай, арганізацыяй або прадпрыемствам (напрыклад, адмова ад набыцця прадукцыі канкрэтнага прадпрыемства).


Буржуазія

Буржуазі́я (фр. bourgeoisie — гараджане) — грамадскі клас уласнікаў сродкаў вытворчасці (прадметаў і прылад працы) і капіталу, якія атрымліваюць даходы ў выніку гандлёвай, прамысловай, крэдытна-фінансавай і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці.


Бюракратыя

Бюракра́тыя (ад фр. bureau — бюро, канцылярыя і грэч. kratos — улада; літаральна — панаванне канцылярыі) — катэгорыя людзей, якія прафесійна займаюцца пытаннямі кіравання і выкананнем рашэнняў вышэйшых органаў улады.