Слоўнік
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
А |
---|
АбатАбáт — настаяцель манастыра (абацтва), яго кіраўнік. | ||
АватараАватáра — (санскр. «сыходжанне») — паняцце ў філасофіі індуізму, якое звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння сыходжання бажаства на зямлю, яго ўвасабленне ў чалавечым абліччы. | ||
АдраджэннеАдраджэ́нне, Рэнесанс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы XIV—XVI стст., для якой была характэрная цікавасць да мастацтва антычнасці і якая абапіралася на ідэі гуманізму. У гэты перыяд адбылася пераарыентацыя мастацтва з рэлігійных асноў да пераважна свецкіх. | ||
АлодАлóд — індывідуальная, сямейная зямельная ўласнасць у германскіх плямён, у тым ліку франкаў, якая спачатку перадавалася ў спадчыну, а пасля стала з часам цалкам прыватнай уласнасцю. Пасля так называлі і феадальнае валоданне. | ||
АльмендаАльмéнда — угоддзі (лясы, палі, лугі, вадаёмы), якія знаходзіліся ў агульным карыстанні членаў сельскай абшчыны, а таксама феадалаў. | ||
АмажАмáж — спецыяльная цырымонія, якая сімвалізавала афармленне васальнай залежнасці ў краінах Заходняй Еўропы. | ||
Анафема (праклён)Анáфема (праклён) — працэдура адлучэння ад хрысціянскай царквы. | ||
АнтрапагенезАнтрапагенéз — (ад грэч. antropos «чалавек», génesis «паходжанне») — працэс біялагічнай эвалюцыі чалавека, змяненне яго знешняга выгляду і развіццё мозгу. | ||
АнтычнасцьАнты́чнасць — (ад лац. antiquus «старажытны») — цывілізацыя Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, якая стала асновай развіцця цывілізацыі Еўропы. | ||