Каланізáцыя — працэс засялення і асваення новых тэрыторый зямлі людзьмі.
У антычным свеце каланізацыя першапачаткова была накіравана на рашэнне праблем, звязаных з вострым недахопам збожжа ў родным горадзе, і толькі пазней стала спосабам пашырэння гандлёвых сувязяў, сродкам заваявання новых зямель, прыдатных для сельскай гаспадаркі.
Каланізацыя была непасрэдна звязана з пашырэннем сферы палітычнага ўплыву (асабліва гэта характэрна для каланізатарскай дзейнасці Афін у V стагоддзі да н. э. і для каланізацыі ў эліністычна-рымскі перыяд), а таксама з развіццём антычнай культуры.
Працэс каланізацыі пачаўся з канца II-га тыс. да н. э. і працягваўся (з некаторымі перапынкамі) аж да эпохі ранняй Рымскай імперыі.