Шавіні́зм (фр. chauvinisme, ад імя Н. Шавена, салдата, прыхільніка заваявальнай палітыкі Напалеона Банапарта) — крайняя форма нацыяналізму. Грунтуецца на прапагандзе нацыянальнай выключнасці, выяўляецца ў проціпастаўленні інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых, распальванні міжнацыянальных непрыязнасці і нянавісці.