Паліты́чны рэжы́м (ад фр. régime — рэжым, кіраванне, кіраўніцтва) — сукупнасць сродкаў і метадаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца палітычная ўлада ў дзяржаве. Сярод асноўных тыпаў, як правіла, вылучаюць: дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны палітычныя рэжымы. У сучаснай навуцы ключавым лічыцца распазнаванне дэмакратычных і недэмакратычных рэжымаў.