Інтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне, злучэнне) — працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, партый, арганізацый і інш.