ФедэрацыяФедэра́цыя (ад познелац. foederatio — саюз, аб’яднанне) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой у склад дзяржавы ўваходзяць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні (штаты, землі, кантоны, правінцыі і інш.), што валодаюць прыкметамі дзяржаўнасці. Яны маюць свае канстытуцыі, вышэйшыя заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Вярхоўная ж заканадаўчая, выканаўчая, судовая ўлада належыць федэральным органам. У федэральным парламенце маецца палата, якая прадстаўляе інтарэсы яе суб’ектаў. Федэральныя органы афіцыйна прадстаўляюць дзяржаву ў знешніх зносінах. |
ЦывілізацыяЦывіліза́цыя (ад лац. civilis — грамадзянскі, дзяржаўны) — 1) матэрыяльная і духоўная культура; 2) асаблівы гістарычны этап, які ішоў за перыядамі дзікасці і варварства; 3) ступень грамадскага развіцця, якая адрозніваецца параўнальна высокім узроўнем вытворчасці, сацыяльных адносін, палітычнага жыцця, навукі і іншых элементаў культуры; 4) супольнасць людзей, аб’яднаная падобнымі духоўнымі каштоўнасцямі і ідэаламі, якая мае агульныя рысы ў матэрыяльнай культуры, эканоміцы, ладзе жыцця і г. д. (напрыклад, заходнееўрапейская, індыйская, кітайская цывілізацыі). |
ШавінізмШавіні́зм (фр. chauvinisme, ад імя Н. Шавена, салдата, прыхільніка заваявальнай палітыкі Напалеона Банапарта) — крайняя форма нацыяналізму. Грунтуецца на прапагандзе нацыянальнай выключнасці, выяўляецца ў проціпастаўленні інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых, распальванні міжнацыянальных непрыязнасці і нянавісці. |
ЭкспансіяЭкспа́нсія (ад лац. expansio — распаўсюджванне) — 1) пашырэнне (часта гвалтоўнае) сферы эканамічнага і палітычнага панавання дзяржаў або грамадскіх груп; 2) распаўсюджванне чаго-небудзь за першапачатковыя межы. |
ЭкспрапрыяцыяЭкспрапрыя́цыя (фр. expropriation, ад лац. ex — ад, з і proprius — уласны) — прымусовае пазбаўленне ўласнасці аднаго грамадскага класа іншым. |
ЭмбаргаЭмба́рга (ад ісп. embargo — накладанне арышту, забарона) — забарона дзяржаўнай уладай увозу ў краіну або вывазу з яе тавараў, валюты, золата, каштоўных папер. |
ЭтатызмЭтаты́зм (ад фр. etat — дзяржава) — паняцце, якое абазначае ўзмацненне ролі дзяржавы ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства. |