Суббота, 9 Ноябрь 2024, 09:39
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ХІХ - пачатак ХХІ ст. 11 клас ( Сусветная гісторыя 11)
Глоссарий: Слоўнік
П

Прапаганда

Прапага́нда (ад лац. propaganda — тое, што падлягае распаўсюджванню) — распаўсюджванне пэўных ідэй у грамадстве з мэтай фарміравання ў шырокіх мас насельніцтва пэўных поглядаў.

Прыватная ўласнасць

Прыва́тная ўла́снасць — права прыватных ці юрыдычных асоб набываць, валодаць, кантраляваць, выкарыстоўваць, прадаваць, завяшчаць зямлю, капітал і іншую рухомую і нерухомую маёмасць.

Прыватызацыя

Прыватыза́цыя (ад лац. privatus — прыватны) — перадача або продаж дзяржаўнай уласнасці прыватным асобам або групе асоб.

Р

Радыкалізм

Радыкалі́зм (ад лац. radicalis — карэнны) — спосаб дзеянняў, які характарызуецца выкарыстаннем крайніх мер і метадаў для вырашэння якіх-небудзь пытанняў, пераўтварэнняў у грамадстве.

Раса

Ра́са — група чалавецтва, якая склалася гістарычна і характарызуецца агульнымі спадчыннымі прыкметамі (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа, ростам). Усе расы абсалютна раўнацэнныя. Сучаснае чалавецтва падзяляецца на экватарыяльную, еўрапеоідную, мангалоідную і аўстралоідную расы.

Рэакцыя

Рэа́кцыя (ад лац. re — супраць і actio — дзеянне) — палітыка актыўнага супраціву грамадскаму прагрэсу ў мэтах захавання і ўмацавання аджылых сацыяльных парадкаў.

Рэвалюцыя

Рэвалю́цыя (ад познелац. revolutio — паварот, пераварот) — радыкальнае, карэннае, якаснае змяненне, скачок у развіцці грамадства, прыроды або пазнання, спалучанае з адкрытым разрывам з папярэднім станам. Рэвалюцыю адрозніваюць ад эвалюцыі і ад рэформаў.

Рэпарацыі

Рэпара́цыі (ад лац. reparatio — аднаўленне) — пакрыццё пераможанай дзяржавай нанесенай ёю шкоды.

Рэпрэсіі

Рэпрэ́сіі (ад лац. repressio — падаўленне) — карныя меры, якія прымяняюцца ўладамі.

Рэцэсія

Рэцэ́сія (ад лац. recessus — адступленне) — спад вытворчасці, які характарызуецца адсутнасцю або падзеннем росту валавога нацыянальнага прадукту (ВНП).