КантрыбуцыяКантрыбу́цыя (ад лац. contributio — плацяжы) — плацяжы, якія накладаюцца на пераможаны ў вайне бок, прымусовыя грашовыя зборы з акупіраванай тэрыторыі. |
КанфедэрацыяКанфедэра́цыя (ад лац. confoederatio — саюз, аб’яднанне) — саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае існаванне і аб’ядноўваюцца толькі для каардынацыі некаторых дзеянняў (напрыклад, ваенных, знешнепалітычных). |
КапіталізмКапіталі́зм (ад лац. capitalis — галоўны) — грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, наёмнай працы і рыначнай эканоміцы. |
КапітуляцыяКапітуля́цыя (ад лац. capitulare — дамаўляцца) — спыненне ўзброенага супраціву аднаго з ваюючых бакоў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах. |
КарупцыяКару́пцыя (ад лац. corruptio — подкуп) — выкарыстанне службовымі асобамі свайго службовага становішча ў мэтах асабістага ўзбагачэння. |
КласыКла́сы — вялікія, адносна ўстойлівыя групы людзей, якія адрозніваюцца па сваім месцы ў сістэме вытворчасці, арганізацыі працы, спосабах атрымання і памерах багацця (напрыклад, сялянства, рабочы клас, буржуазія, сярэдні клас). |
ЛібералізмЛібералі́зм (ад лац. liberalis — свабодны) — сістэма палітычных і філасофскіх поглядаў, якая ўзнікла ў канцы XVIII ст., абвяшчае недатыкальнасць правоў і свабод чалавека, выступае за зніжэнне ролі дзяржавы ў жыцці грамадства. |
МадэрнізацыяМадэрніза́цыя — 1) змены, удасканаленні, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням; 2) гістарычны працэс сацыяльных змен і рэфармавання ў грамадстве, асаблівая форма развіцця пры пераходзе ад традыцыйнага грамадства да сучаснага; 3) свядомая ўстаноўка дзяржавы на правядзенне якасных пераўтварэнняў у грамадстве з улікам вопыту перадавых краін. |
МанаполіяМанапо́лія (ад грэч. monos — адзін, адзіны і pōleō — прадаю) — 1) гаспадарчае аб’яднанне, якое засяроджвае ў сваіх руках вялікую частку вытворчасці і збыту якога-небудзь тавару; 2) выключнае права дзяржавы, саслоўя або арганізацыі на гандаль ці якую-небудзь іншую сферу дзейнасці. |
МанетарызмМанетары́зм — эканамічная тэорыя, якая разглядае грашовую масу, што знаходзіцца ў абарачэнні, як вызначальны фактар развіцця эканомікі. Выступае супраць непасрэднага ўмяшання дзяржаўнай улады ў эканоміку. |