ДэмілітарызацыяДэмілітарыза́цыя (ад лац. de — аддзяленне, адмена і militaris — ваенны) — устанаўленне міжнародным дагаворам забароны якой-небудзь дзяржаве мець ваенную прамысловасць і ўтрымліваць узброеныя сілы. |
ДэмакратыяДэмакра́тыя (ад грэч. demos — народ і kratos — улада) — форма дзяржаўна-палітычнага ладу грамадства, якая прызнае народ у якасці крыніцы ўлады; палітычны лад, заснаваны на прынцыпах свабоды, роўнасці, павагі да правоў чалавека, вяршэнства закону, падзелу ўлад, выбарнасці кіраўніка дзяржавы і прадстаўнічых органаў. |
ДэнацыфікацыяДэнацыфіка́цыя — комплекс мерапрыемстваў дзяржаў-пераможцаў (СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя) па ліквідацыі наступстваў нацыянал-сацыялістычнага рэжыму ў Германіі і Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны. Уключала ліквідацыю фашысцкай Нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі, роспуск усіх нацысцкіх устаноў і прыцягненне да адказнасці ваенных злачынцаў. |
КааліцыяКаалі́цыя (ад лац. coalitio — саюз) — палітычны або ваенны саюз дзяржаў, палітычных дзеячаў і арганізацый. |
КаланіялізмКаланіялі́зм (ад лац. colonia — селішча) — сістэма панавання груп развітых дзяржаў і краін (метраполій) над астатнім светам у XVI — XX стст.; палітыка заваявання і эксплуатацыі ваеннымі, палітычнымі і эканамічнымі метадамі краін і тэрыторый, як правіла, эканамічна менш развітых і пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам. |
КалоніяКало́нія (ад лац. colonia — селішча) — 1) група людзей, якія стварылі пасяленне ў іншай краіне, або само гэтае пасяленне; 2) тэрыторыя або краіна, захопленая замежнай дзяржавай (метраполіяй) і эксплуатаваная ёю. |
КамунізмКамуні́зм (ад лац. communis — агульны) — 1) агульнае абазначэнне розных вучэнняў аб ідэальным грамадстве, якое характарызуецца сацыяльнай роўнасцю і адсутнасцю прыватнай уласнасці; 2) у марксісцкай тэорыі агульнаэканамічная фармацыя, заснаваная на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Змяніў капіталізм у выніку сацыялістычнай («пралетарскай») рэвалюцыі. |
Канверсія ваеннай вытворчасціКанве́рсія вае́ннай вытво́рчасці — перавод ваенна-прамысловых прадпрыемстваў на выпуск мірнай прадукцыі. |
КансерватызмКансерваты́зм (ад лац. conservo — ахоўваю, захоўваю) — сукупнасць ідэйнапалітычных і культурных плыняў, якія абапіраюцца на ідэю традыцыі і пераемнасці ў сацыяльным і культурным жыцці. Для яго характэрныя прыхільнасць існуючым і прынятым сацыяльным сістэмам і нормам, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформаў, адстойванне эвалюцыйнага, самабытнага развіцця грамадства і дзяржавы. |
КанстытуцыяКанстыту́цыя (ад лац. constitutio — прылада) — асноўны закон дзяржавы, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, замацоўвае палітычную і эканамічную сістэму, які ўсталёўвае прынцып і парадак утварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян. |