ІдэалогіяІдэало́гія (ад грэч. idea — паняцце, уяўленне і logos — слова) — сістэма палітычных, прававых, маральных, філасофскіх і іншых поглядаў і ідэй, у якіх усведамляюцца і ацэньваюцца адносіны людзей да рэчаіснасці; сістэма поглядаў і ідэй той ці іншай палітычнай плыні ці партыі, у якіх адлюстроўваюцца інтарэсы розных слаёў грамадства. |
ІерархіяІера́рхія (ад грэч. hieros — святы і archē — улада) — 1) размяшчэнне элементаў цэлага ў парадку ад вышэйшага да самага нізкага; 2) размяшчэнне службовых званняў, чыноў у парадку іх падпарадкавання. |
ІмперыялізмІмперыялі́зм (фр. imperialisme, ад лац. imperium — улада) — дзяржаўная палітыка, заснаваная, як правіла, на ваеннай сіле і накіраваная на заваяванне і эксплуатацыю іншых краін і народаў. Паняцце «імперыялізм» разглядаецца таксама як стадыя капіталізму, галоўнымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца панаванне манаполій і абвастрэнне барацьбы паміж дзяржавамі за сферы ўплыву ў свеце. |
ІнвестыцыіІнвесты́цыі (ням. Investition, ад лац. investio — апранаю) — доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіне эканомікі ўнутры краіны і за мяжой. |
ІндустрыялізацыяІндустрыяліза́цыя (ад лац. industria — дзейнасць) — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ў прамысловасці і іншых галінах гаспадаркі. |
ІнтэграцыяІнтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне і integer — цэлы) — працэс узаемнага прыстасавання, пашырэння эканамічнага і вытворчага супрацоўніцтва, аб’яднання нацыянальных гаспадарак дзвюх і больш дзяржаў, форма інтэрнацыяналізацыі гаспадарчага жыцця, якая вядзе да фарміравання адзінага гаспадарчага комплексу. |
ІнтэрвенцыяІнтэрве́нцыя (ад лац. interventio — умяшанне) — гвалтоўнае ўмяшальніцтва адной або некалькіх дзяржаў у справы іншай дзяржавы. Можа быць ваеннай (адна з формаў агрэсіі), эканамічнай, дыпламатычнай. |
Аграрная рэвалюцыяАгра́рная рэвалю́цыя — пераход ад феадальных парадкаў у Еўропе да капіталістычных, ад натуральнай вытворчасці да таварнай, ператварэнне феадалаў у сельскіх буржуа, а сялян — у фермераў або парабкаў. |
АгрэсіяАгрэ́сія (ад лац. aggressio — напад) — прымяненне сілы адной дзяржавай супраць іншай з мэтай захопу яе тэрыторыі, ліквідацыі незалежнасці, змены палітычнага і грамадскага ладу. |
АмністыяАмні́стыя (ад грэч. amnēstia — забыццё, прабачэнне) — вызваленне вярхоўнай уладай ад судовага пакарання або замена прызначанага судом пакарання больш мяккім. |
АнархізмАнархі́зм (ад грэч. anarchia — безуладдзе) — палітычная плынь, якая выступае супраць цэнтралізаванай улады і дзяржаўнага прымусу. Ідэалам анархізму з’яўляюцца самакіравальныя камуны або федэратыўныя прафесійныя саюзы (анарха-сіндыкалізм). |
АнексіяАне́ксія (ад лац. annexio — далучэнне) — гвалтоўнае далучэнне краіны ці яе часткі да іншай краіны. |
Антыкаланіяльны рух |
АпазіцыяАпазі́цыя (ад лац. oppositio — проціпастаўленне) — супрацьдзеянне, супраціў якой-небудзь палітыцы, дзеянням, поглядам; палітычная група, якая выступае супраць меркавання большасці і прапаноўвае іншы спосаб рашэння праблем, іншую палітыку. |
Апартэід |
АўтаноміяАўтано́мія (ад грэч. autos — сам і nomos — закон) — 1) права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады або кіравання, нададзенае якой-небудзь частцы дзяржавы; 2) самастойнасць якой-небудзь установы. |
АўтаркіяАўта́ркі́я (ад гр. autarkeia — самадастатковасць) — эканамічны рэжым краіны, які прадугледжвае яе самазабеспячэнне і звядзенне да мінімуму гандлёвага абмену з іншымі краінамі. |
АўтарытарызмАўтарытары́зм (ад лац. auctoritas — улада, уплыў) — палітычны рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека ці групы асоб. Для яго характэрныя поўная або частковая адсутнасць палітычных свабод грамадзян, абмежаванне дзейнасці партый і арганізацый, падаўленне апазіцыі, роспуск або падпарадкаванне ўладам прадстаўнічых устаноў, адсутнасць падзелу ўлад, прымяненне палітычных рэпрэсій. |
БіржаБі́ржа (ням. Börse) — форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку тавараў (таварная біржа), каштоўных папер (фондавая біржа) і валюты (валютная біржа), а таксама рабочай сілы (біржа працы). |
БайкотБайко́т (англ. boycott, ад імя англійскага аканома Ч. К. Байкота, у дачыненні да якога ўпершыню ў 1880 г. ірландскія арандатары ўжылі гэтую меру) — 1) адмова адной дзяржавы падтрымліваць адносіны з іншай дзяржавай ці групай дзяржаў; 2) форма палітычнай і эканамічнай барацьбы, якая прадугледжвае поўнае або частковае спыненне адносін з пэўнай асобай, арганізацыяй або прадпрыемствам (напрыклад, адмова ад набыцця прадукцыі канкрэтнага прадпрыемства). |
БуржуазіяБуржуазі́я (фр. bourgeoisie — гараджане) — грамадскі клас уласнікаў сродкаў вытворчасці (прадметаў і прылад працы) і капіталу, якія атрымліваюць даходы ў выніку гандлёвай, прамысловай, крэдытна-фінансавай і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці. |
БюракратыяБюракра́тыя (ад фр. bureau — бюро, канцылярыя і грэч. kratos — улада; літаральна — панаванне канцылярыі) — катэгорыя людзей, якія прафесійна займаюцца пытаннямі кіравання і выкананнем рашэнняў вышэйшых органаў улады. |
ГеапалітыкаГеапалі́тыка (ад грэч. gē — зямля і politika — палітыка) — палітычная канцэпцыя, згодна з якой палітыка дзяржаў, у асноўным знешняя, прадвызначаецца геаграфічнымі фактарамі (становішча краіны, прыродныя рэсурсы, клімат і інш.). |
ГенацыдГенацы́д (ад грэч. genos — род, племя і лац. caedo — забіваю) — знішчэнне або пераслед людзей па расавай, этнічнай ці рэлігійнай прыкмеце; адно з найцяжэйшых злачынстваў супраць чалавецтва. |
ГлабалізацыяГлабаліза́цыя (англ. globalization, ад лац. globus — шар) — з’ява, якая характарызуе сусветную палітыка-эканамічную сітуацыю апошняга дзесяцігоддзя XX — пачатку ХХІ ст. Абумоўлена неабходнасцю рашэння сусветных праблем (экалагічныя і дэмаграфічныя праблемы, пераадоленне эканамічнай і культурнай адсталасці, энергетычнага, сыравіннага, харчовага і іншых крызісаў, асваенне калязямной прасторы і г. д.). Характарызуецца ўзрастаннем узаемасувязі і ўзаемазалежнасці розных краін і рэгіёнаў свету. |
Грамадзянская вайнаГрамадзя́нская вайна́ — узброеная форма палітычнай барацьбы паміж рознымі класамі і палітычнымі групоўкамі ўнутры адной дзяржавы. |
ГуманізмГумані́зм (ад лац. humanus — чалавечы, чалавечны) — 1) сукупнасць ідэй і поглядаў эпохі Адраджэння, якія вылучалі на першы план чалавека і патрабавалі павагі яго годнасці і любові да яго; 2) прызнанне каштоўнасці чалавека як асобы, яго права на свабоднае развіццё і праяву сваіх здольнасцей, зацвярджэнне дабра для чалавека як крытэрыю ацэнкі грамадскіх адносін. |
ДзяржаваДзяржа́ва — палітычная арганізацыя грамадства з пэўнай формай праўлення (манархія, рэспубліка), для якой характэрнае ўстанаўленне вярхоўнай улады на пэўнай тэрыторыі; галоўны інстытут палітычнай сістэмы. Па форме дзяржаўнага ладу можа быць унітарнай або федэратыўнай. |
ДыктатураДыктату́ра (ад лац. dictatura — неабмежаваная ўлада) — ажыццяўленне ўлады ў дзяржаве недэмакратычнымі метадамі. |
Дыскрымінацыя |
ДэмілітарызацыяДэмілітарыза́цыя (ад лац. de — аддзяленне, адмена і militaris — ваенны) — устанаўленне міжнародным дагаворам забароны якой-небудзь дзяржаве мець ваенную прамысловасць і ўтрымліваць узброеныя сілы. |
ДэмакратыяДэмакра́тыя (ад грэч. demos — народ і kratos — улада) — форма дзяржаўна-палітычнага ладу грамадства, якая прызнае народ у якасці крыніцы ўлады; палітычны лад, заснаваны на прынцыпах свабоды, роўнасці, павагі да правоў чалавека, вяршэнства закону, падзелу ўлад, выбарнасці кіраўніка дзяржавы і прадстаўнічых органаў. |
ДэнацыфікацыяДэнацыфіка́цыя — комплекс мерапрыемстваў дзяржаў-пераможцаў (СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя) па ліквідацыі наступстваў нацыянал-сацыялістычнага рэжыму ў Германіі і Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны. Уключала ліквідацыю фашысцкай Нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі, роспуск усіх нацысцкіх устаноў і прыцягненне да адказнасці ваенных злачынцаў. |
КааліцыяКаалі́цыя (ад лац. coalitio — саюз) — палітычны або ваенны саюз дзяржаў, палітычных дзеячаў і арганізацый. |
КаланіялізмКаланіялі́зм (ад лац. colonia — селішча) — сістэма панавання груп развітых дзяржаў і краін (метраполій) над астатнім светам у XVI — XX стст.; палітыка заваявання і эксплуатацыі ваеннымі, палітычнымі і эканамічнымі метадамі краін і тэрыторый, як правіла, эканамічна менш развітых і пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам. |
КалоніяКало́нія (ад лац. colonia — селішча) — 1) група людзей, якія стварылі пасяленне ў іншай краіне, або само гэтае пасяленне; 2) тэрыторыя або краіна, захопленая замежнай дзяржавай (метраполіяй) і эксплуатаваная ёю. |
КамунізмКамуні́зм (ад лац. communis — агульны) — 1) агульнае абазначэнне розных вучэнняў аб ідэальным грамадстве, якое характарызуецца сацыяльнай роўнасцю і адсутнасцю прыватнай уласнасці; 2) у марксісцкай тэорыі агульнаэканамічная фармацыя, заснаваная на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Змяніў капіталізм у выніку сацыялістычнай («пралетарскай») рэвалюцыі. |
Канверсія ваеннай вытворчасціКанве́рсія вае́ннай вытво́рчасці — перавод ваенна-прамысловых прадпрыемстваў на выпуск мірнай прадукцыі. |
КансерватызмКансерваты́зм (ад лац. conservo — ахоўваю, захоўваю) — сукупнасць ідэйнапалітычных і культурных плыняў, якія абапіраюцца на ідэю традыцыі і пераемнасці ў сацыяльным і культурным жыцці. Для яго характэрныя прыхільнасць існуючым і прынятым сацыяльным сістэмам і нормам, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформаў, адстойванне эвалюцыйнага, самабытнага развіцця грамадства і дзяржавы. |
КанстытуцыяКанстыту́цыя (ад лац. constitutio — прылада) — асноўны закон дзяржавы, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, замацоўвае палітычную і эканамічную сістэму, які ўсталёўвае прынцып і парадак утварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян. |
КантрыбуцыяКантрыбу́цыя (ад лац. contributio — плацяжы) — плацяжы, якія накладаюцца на пераможаны ў вайне бок, прымусовыя грашовыя зборы з акупіраванай тэрыторыі. |
КанфедэрацыяКанфедэра́цыя (ад лац. confoederatio — саюз, аб’яднанне) — саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае існаванне і аб’ядноўваюцца толькі для каардынацыі некаторых дзеянняў (напрыклад, ваенных, знешнепалітычных). |
КапіталізмКапіталі́зм (ад лац. capitalis — галоўны) — грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, наёмнай працы і рыначнай эканоміцы. |
КапітуляцыяКапітуля́цыя (ад лац. capitulare — дамаўляцца) — спыненне ўзброенага супраціву аднаго з ваюючых бакоў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах. |
КарупцыяКару́пцыя (ад лац. corruptio — подкуп) — выкарыстанне службовымі асобамі свайго службовага становішча ў мэтах асабістага ўзбагачэння. |
КласыКла́сы — вялікія, адносна ўстойлівыя групы людзей, якія адрозніваюцца па сваім месцы ў сістэме вытворчасці, арганізацыі працы, спосабах атрымання і памерах багацця (напрыклад, сялянства, рабочы клас, буржуазія, сярэдні клас). |
ЛібералізмЛібералі́зм (ад лац. liberalis — свабодны) — сістэма палітычных і філасофскіх поглядаў, якая ўзнікла ў канцы XVIII ст., абвяшчае недатыкальнасць правоў і свабод чалавека, выступае за зніжэнне ролі дзяржавы ў жыцці грамадства. |
МадэрнізацыяМадэрніза́цыя — 1) змены, удасканаленні, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням; 2) гістарычны працэс сацыяльных змен і рэфармавання ў грамадстве, асаблівая форма развіцця пры пераходзе ад традыцыйнага грамадства да сучаснага; 3) свядомая ўстаноўка дзяржавы на правядзенне якасных пераўтварэнняў у грамадстве з улікам вопыту перадавых краін. |
МанаполіяМанапо́лія (ад грэч. monos — адзін, адзіны і pōleō — прадаю) — 1) гаспадарчае аб’яднанне, якое засяроджвае ў сваіх руках вялікую частку вытворчасці і збыту якога-небудзь тавару; 2) выключнае права дзяржавы, саслоўя або арганізацыі на гандаль ці якую-небудзь іншую сферу дзейнасці. |
МанетарызмМанетары́зм — эканамічная тэорыя, якая разглядае грашовую масу, што знаходзіцца ў абарачэнні, як вызначальны фактар развіцця эканомікі. Выступае супраць непасрэднага ўмяшання дзяржаўнай улады ў эканоміку. |
НацыяНа́цыя (ад лац. natio — племя, народ) — супольнасць людзей, для якіх характэрныя пражыванне на адной тэрыторыі, адзіная эканоміка, агульная мова, падобныя рысы культуры і псіхалогіі. Фарміруецца ў працэсе сцвярджэння буржуазнага грамадства. |
НацыяналізацыяНацыяналіза́цыя (англ., фр. nationalization, ад лац. natio — народ) — перадача прыватнай уласнасці ў рукі дзяржавы. |
НацыяналізмНацыяналі́зм (фр. nationalism, ад лац. natio — народ) — ідэалогія і палітыка, якія прызнаюць нацыю вышэйшай формай супольнасці людзей. Служыць магутнай аб’яднаўчай сілай у барацьбе за вызваленне адных нацый або ў аб’яднанні ў адну дзяржаву іншых. З прызнаннем перавагі адной нацыі над другой становіцца прычынай кровапралітных канфліктаў паміж імі. |
Нацыянальнае пытанне |
Палітычная партыяПаліты́чная па́ртыя — арганізацыя, якая аб’ядноўвае на добраахвотнай аснове асоб з агульнымі сацыяльна-класавымі, палітыка-эканамічнымі, нацыянальна-культурнымі, рэлігійнымі і іншымі інтарэсамі і ідэаламі, якая ставіць перад сабой мэту заваявання палітычнай улады або ўдзел у ёй. Да правых партый адносяць партыі, якія імкнуцца захаваць існуючае становішча, да левых — тыя, якія выступаюць за неабходнасць перамен, пераўтварэнне грамадскага ладу. |
Палітычны рэжымПаліты́чны рэжы́м (ад фр. régime — рэжым, кіраванне, кіраўніцтва) — сукупнасць сродкаў і метадаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца палітычная ўлада ў дзяржаве. Сярод асноўных тыпаў, як правіла, вылучаюць: дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны палітычныя рэжымы. У сучаснай навуцы ключавым лічыцца распазнаванне дэмакратычных і недэмакратычных рэжымаў. |
ПапулізмПапулі́зм (фр. populisme, ад лац. populus — народ) — палітычныя дзеянні, накіраваныя на заваяванне даверу і падтрымку выбаршчыкаў, якія базуюцца на элементах дэмагогіі і невыканальных абяцаннях. |
ПацыфізмПацыфі́зм (ад лац. paсificus — міратворчы) — міжнародны антываенны грамадскі рух, які ўзнік у канцы XIX ст. |
ПралетарыятПралетарыя́т (ад лац. proletarius — які належыць да маламаёмнага пласта грамадзян у Старажытным Рыме) — клас наёмных рабочых. |
Прамысловая рэвалюцыяПрамысло́вая рэвалю́цыя — пераход ад ручной вытворчасці да машыннай, стварэнне фабрычна-заводскай прамысловасці. |
ПрапагандаПрапага́нда (ад лац. propaganda — тое, што падлягае распаўсюджванню) — распаўсюджванне пэўных ідэй у грамадстве з мэтай фарміравання ў шырокіх мас насельніцтва пэўных поглядаў. |
Прыватная ўласнасцьПрыва́тная ўла́снасць — права прыватных ці юрыдычных асоб набываць, валодаць, кантраляваць, выкарыстоўваць, прадаваць, завяшчаць зямлю, капітал і іншую рухомую і нерухомую маёмасць. |
ПрыватызацыяПрыватыза́цыя (ад лац. privatus — прыватны) — перадача або продаж дзяржаўнай уласнасці прыватным асобам або групе асоб. |
РадыкалізмРадыкалі́зм (ад лац. radicalis — карэнны) — спосаб дзеянняў, які характарызуецца выкарыстаннем крайніх мер і метадаў для вырашэння якіх-небудзь пытанняў, пераўтварэнняў у грамадстве. |
РасаРа́са — група чалавецтва, якая склалася гістарычна і характарызуецца агульнымі спадчыннымі прыкметамі (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа, ростам). Усе расы абсалютна раўнацэнныя. Сучаснае чалавецтва падзяляецца на экватарыяльную, еўрапеоідную, мангалоідную і аўстралоідную расы. |
РэакцыяРэа́кцыя (ад лац. re — супраць і actio — дзеянне) — палітыка актыўнага супраціву грамадскаму прагрэсу ў мэтах захавання і ўмацавання аджылых сацыяльных парадкаў. |
РэвалюцыяРэвалю́цыя (ад познелац. revolutio — паварот, пераварот) — радыкальнае, карэннае, якаснае змяненне, скачок у развіцці грамадства, прыроды або пазнання, спалучанае з адкрытым разрывам з папярэднім станам. Рэвалюцыю адрозніваюць ад эвалюцыі і ад рэформаў. |
РэпарацыіРэпара́цыі (ад лац. reparatio — аднаўленне) — пакрыццё пераможанай дзяржавай нанесенай ёю шкоды. |
РэпрэсііРэпрэ́сіі (ад лац. repressio — падаўленне) — карныя меры, якія прымяняюцца ўладамі. |
РэцэсіяРэцэ́сія (ад лац. recessus — адступленне) — спад вытворчасці, які характарызуецца адсутнасцю або падзеннем росту валавога нацыянальнага прадукту (ВНП). |
СаслоўеСасло́ўе — грамадскія групы людзей, якія склаліся ў эпоху феадалізму і валодалі рознымі правамі і абавязкамі. Дзяліліся на вышэйшыя і ніжэйшыя (дваранства, сялянства і інш.). |
Сацыял-дэмакратыСацыя́л-дэмакра́ты — прадстаўнікі палітычнага руху, які абвясціў сваёй мэтай барацьбу за паляпшэнне жыцця людзей. Сацыял-дэмакратыя падзялілася на два асноўныя кірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі. Рэвалюцыянеры дабіваліся хутчэйшага ўдасканалення грамадства гвалтоўным шляхам. Рэфармісты выступалі за паступовыя мірныя пераўтварэнні. |
СацыялізмСацыялі́зм (фр. socialism, ад лац. socialis — грамадскі) — 1) вучэнне, у якім у якасці мэты і ідэалу вылучаецца ажыццяўленне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, свабоды і роўнасці; 2) грамадскі лад, які ўвасабляе гэтыя прынцыпы; 3) эканамічная сістэма, пры якой сродкі вытворчасці знаходзяцца ў грамадскай уласнасці. |
СепаратызмСепараты́зм (фр. separatisme, ад лац. separatus — асобны) — імкненне да аддзялення, адасаблення. |
СуверэнітэтСуверэнітэ́т (ням. Souveränität, ад фр. souveraineté — вярхоўная ўлада) — незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у знешніх адносінах і вяршэнства ва ўнутраных справах. |
ТаталітарызмТаталітары́зм (фр. totalitarisme, ад лац. totalis — увесь, поўны, цэлы) — форма ўладкавання грамадства, якая характарызуецца імкненнем улады да поўнага падпарадкавання чалавека, усёабдымнага кантролю дзяржавы над грамадствам, самага жорсткага цэнтралізму. Выключае любыя праявы грамадзянскай супольнасці, замяняючы ўсе гарызантальныя структуры вертыкальнымі сувязямі. |
ТэрорТэро́р (лац. terror — страх, жах) — гвалтоўныя дзеянні з мэтай ліквідацыі і падаўлення палітычных праціўнікаў. |
Унітарная дзяржаваУніта́рная дзяржа́ва — форма дзяржаўнага ладу, пры якой адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, дэпартаменты, прэфектуры і да т. п.) не валодаюць прыкметамі дзяржаўнасці. |
УрбанізацыяУрбаніза́цыя (ад лац. urbanus — гарадскі) — працэс узмацнення ролі гарадоў у развіцці грамадства; рост колькасці гараджан. |
ФашызмФашы́зм (іт. fascismo, ад fascio — пучок, звязак, аб’яднанне) — ідэалогія, палітычная плынь і дзяржаўны рэжым, накіраваныя на прыгнечанне ўсіх дэмакратычных свабод і прагрэсіўных грамадскіх рухаў. Для яго характэрныя непрыманне гуманізму, крайні нацыяналізм, шавінізм, расізм, апора на гвалт, культ правадыра, татальная ўлада дзяржавы, імкненне да кантролю над асобай, чалавеканенавісніцтва, мілітарызацыя, агрэсія. |
ФедэрацыяФедэра́цыя (ад познелац. foederatio — саюз, аб’яднанне) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой у склад дзяржавы ўваходзяць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні (штаты, землі, кантоны, правінцыі і інш.), што валодаюць прыкметамі дзяржаўнасці. Яны маюць свае канстытуцыі, вышэйшыя заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Вярхоўная ж заканадаўчая, выканаўчая, судовая ўлада належыць федэральным органам. У федэральным парламенце маецца палата, якая прадстаўляе інтарэсы яе суб’ектаў. Федэральныя органы афіцыйна прадстаўляюць дзяржаву ў знешніх зносінах. |
ЦывілізацыяЦывіліза́цыя (ад лац. civilis — грамадзянскі, дзяржаўны) — 1) матэрыяльная і духоўная культура; 2) асаблівы гістарычны этап, які ішоў за перыядамі дзікасці і варварства; 3) ступень грамадскага развіцця, якая адрозніваецца параўнальна высокім узроўнем вытворчасці, сацыяльных адносін, палітычнага жыцця, навукі і іншых элементаў культуры; 4) супольнасць людзей, аб’яднаная падобнымі духоўнымі каштоўнасцямі і ідэаламі, якая мае агульныя рысы ў матэрыяльнай культуры, эканоміцы, ладзе жыцця і г. д. (напрыклад, заходнееўрапейская, індыйская, кітайская цывілізацыі). |
ШавінізмШавіні́зм (фр. chauvinisme, ад імя Н. Шавена, салдата, прыхільніка заваявальнай палітыкі Напалеона Банапарта) — крайняя форма нацыяналізму. Грунтуецца на прапагандзе нацыянальнай выключнасці, выяўляецца ў проціпастаўленні інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых, распальванні міжнацыянальных непрыязнасці і нянавісці. |
ЭкспансіяЭкспа́нсія (ад лац. expansio — распаўсюджванне) — 1) пашырэнне (часта гвалтоўнае) сферы эканамічнага і палітычнага панавання дзяржаў або грамадскіх груп; 2) распаўсюджванне чаго-небудзь за першапачатковыя межы. |
ЭкспрапрыяцыяЭкспрапрыя́цыя (фр. expropriation, ад лац. ex — ад, з і proprius — уласны) — прымусовае пазбаўленне ўласнасці аднаго грамадскага класа іншым. |
ЭмбаргаЭмба́рга (ад ісп. embargo — накладанне арышту, забарона) — забарона дзяржаўнай уладай увозу ў краіну або вывазу з яе тавараў, валюты, золата, каштоўных папер. |
ЭтатызмЭтаты́зм (ад фр. etat — дзяржава) — паняцце, якое абазначае ўзмацненне ролі дзяржавы ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці грамадства. |