Суббота, 9 Ноябрь 2024, 09:39
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ХІХ - пачатак ХХІ ст. 11 клас ( Сусветная гісторыя 11)
Глоссарий: Слоўнік
К

Кааліцыя

Каалі́цыя (ад лац. coalitio — саюз) — палітычны або ваенны саюз дзяржаў, палітычных дзеячаў і арганізацый.

Каланіялізм

Каланіялі́зм (ад лац. colonia — селішча) — сістэма панавання груп развітых дзяржаў і краін (метраполій) над астатнім светам у XVI — XX стст.; палітыка заваявання і эксплуатацыі ваеннымі, палітычнымі і эканамічнымі метадамі краін і тэрыторый, як правіла, эканамічна менш развітых і пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам.

Калонія

Кало́нія (ад лац. colonia — селішча) — 1) група людзей, якія стварылі пасяленне ў іншай краіне, або само гэтае пасяленне; 2) тэрыторыя або краіна, захопленая замежнай дзяржавай (метраполіяй) і эксплуатаваная ёю.

Камунізм

Камуні́зм (ад лац. communis — агульны) — 1) агульнае абазначэнне розных вучэнняў аб ідэальным грамадстве, якое характарызуецца сацыяльнай роўнасцю і адсутнасцю прыватнай уласнасці; 2) у марксісцкай тэорыі агульнаэканамічная фармацыя, заснаваная на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Змяніў капіталізм у выніку сацыялістычнай («пралетарскай») рэвалюцыі.

Канверсія ваеннай вытворчасці

Канве́рсія вае́ннай вытво́рчасці — перавод ваенна-прамысловых прадпрыемстваў на выпуск мірнай прадукцыі.

Кансерватызм

Кансерваты́зм (ад лац. conservo — ахоўваю, захоўваю) — сукупнасць ідэйнапалітычных і культурных плыняў, якія абапіраюцца на ідэю традыцыі і пераемнасці ў сацыяльным і культурным жыцці. Для яго характэрныя прыхільнасць існуючым і прынятым сацыяльным сістэмам і нормам, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформаў, адстойванне эвалюцыйнага, самабытнага развіцця грамадства і дзяржавы.

Канстытуцыя

Канстыту́цыя (ад лац. constitutio — прылада) — асноўны закон дзяржавы, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, замацоўвае палітычную і эканамічную сістэму, які ўсталёўвае прынцып і парадак утварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.

Кантрыбуцыя

Кантрыбу́цыя (ад лац. contributio — плацяжы) — плацяжы, якія накладаюцца на пераможаны ў вайне бок, прымусовыя грашовыя зборы з акупіраванай тэрыторыі.

Канфедэрацыя

Канфедэра́цыя (ад лац. confoederatio — саюз, аб’яднанне) — саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае існаванне і аб’ядноўваюцца толькі для каардынацыі некаторых дзеянняў (напрыклад, ваенных, знешнепалітычных).

Капіталізм

Капіталі́зм (ад лац. capitalis — галоўны) — грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, наёмнай працы і рыначнай эканоміцы.

Капітуляцыя

Капітуля́цыя (ад лац. capitulare — дамаўляцца) — спыненне ўзброенага супраціву аднаго з ваюючых бакоў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах.

Карупцыя

Кару́пцыя (ад лац. corruptio — подкуп) — выкарыстанне службовымі асобамі свайго службовага становішча ў мэтах асабістага ўзбагачэння.

Класы

Кла́сы — вялікія, адносна ўстойлівыя групы людзей, якія адрозніваюцца па сваім месцы ў сістэме вытворчасці, арганізацыі працы, спосабах атрымання і памерах багацця (напрыклад, сялянства, рабочы клас, буржуазія, сярэдні клас).