Аграрная рэвалюцыяАгра́рная рэвалю́цыя — пераход ад феадальных парадкаў у Еўропе да капіталістычных, ад натуральнай вытворчасці да таварнай, ператварэнне феадалаў у сельскіх буржуа, а сялян — у фермераў або парабкаў. |
АгрэсіяАгрэ́сія (ад лац. aggressio — напад) — прымяненне сілы адной дзяржавай супраць іншай з мэтай захопу яе тэрыторыі, ліквідацыі незалежнасці, змены палітычнага і грамадскага ладу. |
АмністыяАмні́стыя (ад грэч. amnēstia — забыццё, прабачэнне) — вызваленне вярхоўнай уладай ад судовага пакарання або замена прызначанага судом пакарання больш мяккім. |
АнархізмАнархі́зм (ад грэч. anarchia — безуладдзе) — палітычная плынь, якая выступае супраць цэнтралізаванай улады і дзяржаўнага прымусу. Ідэалам анархізму з’яўляюцца самакіравальныя камуны або федэратыўныя прафесійныя саюзы (анарха-сіндыкалізм). |
АнексіяАне́ксія (ад лац. annexio — далучэнне) — гвалтоўнае далучэнне краіны ці яе часткі да іншай краіны. |
Антыкаланіяльны рух |
АпазіцыяАпазі́цыя (ад лац. oppositio — проціпастаўленне) — супрацьдзеянне, супраціў якой-небудзь палітыцы, дзеянням, поглядам; палітычная група, якая выступае супраць меркавання большасці і прапаноўвае іншы спосаб рашэння праблем, іншую палітыку. |
Апартэід |
АўтаноміяАўтано́мія (ад грэч. autos — сам і nomos — закон) — 1) права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады або кіравання, нададзенае якой-небудзь частцы дзяржавы; 2) самастойнасць якой-небудзь установы. |
АўтаркіяАўта́ркі́я (ад гр. autarkeia — самадастатковасць) — эканамічны рэжым краіны, які прадугледжвае яе самазабеспячэнне і звядзенне да мінімуму гандлёвага абмену з іншымі краінамі. |
АўтарытарызмАўтарытары́зм (ад лац. auctoritas — улада, уплыў) — палітычны рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека ці групы асоб. Для яго характэрныя поўная або частковая адсутнасць палітычных свабод грамадзян, абмежаванне дзейнасці партый і арганізацый, падаўленне апазіцыі, роспуск або падпарадкаванне ўладам прадстаўнічых устаноў, адсутнасць падзелу ўлад, прымяненне палітычных рэпрэсій. |