«Амерыканскі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы«Амерыка́нскі» шлях развіцця́ капіталíзму ў се́льскай гаспада́рцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім уласнасць на зямлю замацоўваецца за тымі, хто яе непасрэдна апрацоўвае. Пры правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы ствараліся ўмовы для рэалізацыі гэтага шляху: селянін мог замацаваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць праз водруб або хутар.
|
«Прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы«Пру́скі» шлях развіцця́ капіталíзму ў се́льскай гаспада́рцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім захоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю. |
ІнвентарыІнвентары́ (ад лац. inventarium — вопіс) — гаспадарчыя дакументы, якія ўключалі падрабязнае апісанне памешчыцкіх маёнткаў, сялянскіх надзелаў і павіннасцей. |
ІндустрыялізацыяІндустрыяліза́цыя — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, перш за ўсё ў прамысловасці. |
Індустрыяльнае грамадстваІндустрыя́льнае грама́дства — грамадства, для якога характэрныя падзел працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукі і тэхнікі. |
ІнтэграцыяІнтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне, злучэнне) — працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, партый, арганізацый і інш. |
Інтэнсіўны шлях развіцця эканомікіІнтэнсíўны шлях развіцця́ экано́мікі — шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, у першую чаргу за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы. |
Інфармацыйнае грамадстваІнфармацы́йнае грама́дства — грамадства, у якім у выніку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, стварэння камп’ютараў, робатызацыі вытворчасці змяняецца характар працы. Для такога грамадства характэрныя вызначальная роля навукі і тэхнікі, масавае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Паступова прыходзіць на змену індустрыяльнаму грамадству. |
ІнфляцыяІнфля́цыя — падзенне пакупніцкай здольнасці грошай, іх абясцэньванне, звязанае з лішкам грашовай масы і недахопам спажывецкіх тавараў. |
Аграрна-прамысловы комплексАгра́рна-прамысло́вы ко́мплекс — буйны́ міжгаліновы комплекс, які аб’ядноўвае некалькі галін эканомікі, накіраваных на вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны і атрыманне з яе прадукцыі, якая даводзіцца да канчатковага спажыўца. |
Аграрнае пытаннеАгра́рнае пыта́нне — пытанне аб уласнасці на зямлю і яе размеркаванні, забеспячэнні ўмоў для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі і задавальненні патрабаванняў сялянства. |
АнексіяАне́ксія (лац. annexio, ад annexus — далучаны) — гвалтоўнае далучэнне адной дзяржавай тэрыторыі іншай дзяржавы (або яе часткі). |
АсадніцтваАса́дніцтва — інстытут ваенных і грамадзянскіх каланістаў («асаднікаў»), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Праводзілася на падставе спецыяльнага закона ад 17 снежня 1920 г. «Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі, якія вызначыліся ў вайне супраць Расіі». |
АўтаноміяАўтано́мія — права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады ці кіравання, што прадастаўляецца асобнай тэрыторыі ці народу, які кампактна пражывае ў межах дзяржавы. |
Белавежскія пагадненніБелаве́жскія пагадне́нні — міждзяржаўныя пагадненні аб спыненні існавання СССР і стварэнні СНД, падпісаныя ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 г. кіраўнікамі Расіі, Беларусі і Украіны. |
Беларусізацыя |
БеларусазнаўстваБеларусазна́ўства — гуманітарная дысцыпліна, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца Беларусь: яе гісторыя, традыцыі, культура, сацыяльнае жыццё, узаемадзеянне з суседзямі і роля ў міжнароднай супольнасці. |
ГенацыдГенацы́д (ад грэч. génos — род, племя і лац. caedo — забіваю) — знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных матывах. |
ГрамадзянстваГрамадзя́нства — устойлівая палітыка-прававая сувязь паміж дзяржавай і асобай, выяўленая ў сукупнасці іх узаемных правоў, абавязкаў і адказнасці. |
Дзяржаўны суверэнітэтДзяржа́ўны суверэнітэ́т — незалежнасць і самастойнасць дзяржавы ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання. |
Еўразійскі эканамічны саюзЕўразíйскі эканамíчны са́юз (ЕАЭС) — міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, заснаваная Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2014 г. |
ЗаходнерусізмЗаходнерусíзм — сістэма поглядаў, прыхільнікі якой вывучалі і разглядалі асаблівасці беларусаў як часткі агульнарускага этнасу без прызнання за імі права на самастойнасць. |
КалабарацыянізмКалабарацыянíзм (ад фр. collaboration — супрацоўніцтва) — усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і на шкоду сваёй дзяржаве. |
Калектывізацыя сельскай гаспадаркіКалектывіза́цыя се́льскай гаспада́ркі — аб’яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйны́я калектыўныя гаспадаркі (калгасы). |
КанфесіяКанфе́сія (ад лац. confessio — вызнанне) — асаблівасць веравызнання ў межах вызначанага рэлігійнага вучэння, а таксама аб’яднанне вернікаў, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання. |
КаранізацыяКараніза́цыя — адзін з асноўных кірункаў палітыкі беларусізацыі, які прадугледжвае павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, вылучэнне кадраў з карэннага насельніцтва на партыйную, савецкую, гаспадарчую і грамадскую працу. |
Культурная рэвалюцыяКульту́рная рэвалю́цыя — умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры — навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1920–1930-я гг. у СССР і БССР. |
МадэрнізацыяМадэрніза́цыя — працэс паступовага ўдасканалення грамадскіх адносін у ходзе станаўлення індустрыяльнага грамадства. Прыкметы мадэрнізацыі — індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне ролі царквы, фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. |
МанаполіяМанапо́лія — 1) гаспадарчае аб’яднанне, якое засяроджвае ў сваіх руках большую частку вытворчасці і збыту якога-небудзь тавару; 2) выключнае права адной асобы, групы асоб або дзяржавы на вытворчасць, гандаль ці якую-небудзь іншую сферу дзейнасці. |
МенталітэтМенталітэ́т — склад розуму, сукупнасць разумовых, эмацыйных, культурных асаблівасцей, каштоўнасных арыентацый і ўстановак, уласцівых сацыяльнай ці этнічнай групе, нацыі, народу, народнасці. |
МентальнасцьМента́льнасць — спосаб мыслення, агульная духоўная настроенасць чалавека, групы. |
Мытны саюзМы́тны саю́з (МС) — міждзяржаўнае пагадненне ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Ён прадугледжвае адмену мытных пошлін і падобных плацяжоў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі — удзельніцамі Саюза. |
НацыяНа́цыя — устойлівая супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і нацыянальнай самасвядомасцю, якая склалася гістарычна і мае агульныя гаспадарчыя сувязі, адметную культуру і літаратурную мову, побыт, тэрыторыю пражывання, уласную дзяржаўнасць. |
НацыяналізацыяНацыяналіза́цыя — пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і інш.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную. |
Нацыянальнае пытанне |
Нацыянальная самасвядомасцьНацыяна́льная самасвядо́масць — сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ усведамляе сябе як нацыю. |
Нацыянальная форма дзяржаўнасціНацыяна́льная фо́рма дзяржа́ўнасці — форма самавызначэння і арганізацыі той ці іншай нацыі на пэўнай суверэннай тэрыторыі. |
Палітыка «ваеннага камунізму»Палíтыка «вае́ннага камунíзму» — унутраная палітыка савецкай дзяржавы (1918–1921 гг.): сістэма надзвычайных мер, якія ажыццяўляліся ў перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі. |
ПаланізацыяПаланіза́цыя — запазычанне або насаджэнне польскай культуры, асабліва польскай мовы, на землях з няпольскім насельніцтвам, якія кантралююцца Польшчай або падпадаюць пад польскі культурны ўплыў. |
ПерабудоваПерабудо́ва — назва палітыкі, распачатай з сярэдзіны 1980-х гг. часткай кіраўніцтва СССР на чале з М. С. Гарбачовым, якая прывяла да значных змен ва ўнутрыпалітычным і міжнародным жыцці, звязаных з галоснасцю, дэмакратызацыяй, спробамі паскарэння тэмпаў развіцця эканомікі. |
Прававая дзяржаваПравава́я дзяржа́ва — дзяржава, у якой рэалізаваны прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую і выканаўчую, што ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. Прадугледжваюцца прынцып вяршэнства законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі, роўнасць усіх людзей перад законам, забеспячэнне правоў і свабод грамадзян. |
Прамысловая рэвалюцыяПрамысло́вая рэвалю́цыя (прамысло́вы пераваро́т) — пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай вытворчасці, ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа. |
ПрыватызацыяПрыватыза́цыя — раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную. |
Разбор шляхтыРазбо́р шля́хты — комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай імперыі, па скарачэнні шляхецкага саслоўя на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. |
РаскулачваннеРаскула́чванне — сістэма рэпрэсіўных мер, якія ажыццяўляліся савецкай уладай напярэдадні і ў час калектывізацыі супраць сялян, прылічаных да разраду кулакоў. |
Рыначны сацыялізмРы́начны сацыялíзм — форма сацыялізму, якая спалучае грамадскае валоданне сродкамі вытворчасці з шырокім выкарыстаннем рыначных механізмаў эканомікі. |
РэабілітацыяРэабіліта́цыя — аднаўленне добрага імя і правоў нявінна асуджаных. |
Рэйкавая вайнаРэ́йкавая вайна́ — дзеянні партызан з мэтай парушэння працы чыгуначнага транспарту праціўніка і вываду з ладу жывой сілы, якая перавозілася па чыгунцы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў. |
РэпарацыіРэпара́цыі — поўная ці частковая кампенсацыя, выплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая пацярпела ад яе. |
РэформаРэфо́рма — пераўтварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку эканамічнага і грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага дзяржаўнага ладу. |
Сацыялістычны рэалізмСацыялісты́чны рэалíзм — светапоглядны метад мастацкай творчасці ў літаратуры і мастацтве, які зацвердзіўся ў 1930-я гг. у СССР, а затым і ў іншых сацыялістычных краінах. Укараняўся ў мастацкую творчасць сродкамі дзяржаўнай палітыкі, у тым ліку цэнзурай, патрабаваў праўдзівага, гістарычна канкрэтнага малюнка рэчаіснасці ў яе развіцці; пры гэтым праўдзівасць і гістарычная канкрэтнасць мастацкага малюнка рэчаіснасці павінны былі спалучацца з задачай ідэйнага выхавання працоўных у духу сацыялізму. |
Сацыяльна арыентаваная эканомікаСацыя́льна арыентава́ная экано́міка — гэта мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуюць дзяржаўныя і прыватныя сектары эканомікі, а дзяржава адыгрывае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва. |
Саюзная дзяржава Беларусі і РасііСаю́зная дзяржа́ва Белару́сі і Расíі — інтэграцыйнае аб’яднанне Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з паэтапна арганізаванай адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай і культурнай прасторай. |
Унітарная дзяржаваУніта́рная дзяржа́ва — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэральных адзінак (рэспублік, штатаў і да т. п.), а дзеліцца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і да т. п.).
|
УніяцтваУнія́цтва — канфесія, якая ўзнікла на аснове саюза (уніі) розных хрысціянскіх цэркваў з каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі рэлігійнага вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцыйнага рэлігійнага культу і выкарыстанні мясцовай мовы для набажэнства.
|
УрбанізацыяУрбаніза́цыя — працэс міграцыі насельніцтва з сельскай мясцовасці ў гарадскую, што ў выніку прыводзіць да імклівага росту гарадоў. |
Устойлівае развіццёУсто́йлівае развіццё — такое развіццё грамадства, пры якім задавальненне патрэб цяперашніх пакаленняў ажыццяўляецца без шкоды для магчымасцей будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбы. |
ХарчпадатакХарчпада́так — харчовы натуральны падатак, які спаганяўся з сялянскіх гаспадарак у гады новай эканамічнай палітыкі ў СССР.
|
ХарчразвёрсткаХарчразвёрстка — элемент палітыкі «ваеннага камунізму» ў Савецкай Расіі ў 1918–1920 гг.; сістэма нарыхтовак харчавання, пры якой сяляне абавязаныя былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа. |
Чалавечы капіталЧалаве́чы капіта́л — сукупнасць ведаў, уменняў, навыкаў, якія выкарыстоўваюцца для задавальнення разнастайных патрэб чалавека і грамадства. |
ЭклектыкаЭкле́ктыка (у архітэктуры) — мастацкі кірунак, арыентаваны на выкарыстанне ў адным будынку любых форм мінулага ў любых спалучэннях. |
Экстэнсіўны шлях развіцця эканомікіЭкстэнсíўны шлях развіцця́ экано́мікі — шлях развіцця, звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасных, а не якасных паказчыкаў. |