Аграрна-прамысловы комплексАгра́рна-прамысло́вы ко́мплекс — буйны́ міжгаліновы комплекс, які аб’ядноўвае некалькі галін эканомікі, накіраваных на вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны і атрыманне з яе прадукцыі, якая даводзіцца да канчатковага спажыўца. |
Аграрнае пытаннеАгра́рнае пыта́нне — пытанне аб уласнасці на зямлю і яе размеркаванні, забеспячэнні ўмоў для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі і задавальненні патрабаванняў сялянства. |
АнексіяАне́ксія (лац. annexio, ад annexus — далучаны) — гвалтоўнае далучэнне адной дзяржавай тэрыторыі іншай дзяржавы (або яе часткі). |
АсадніцтваАса́дніцтва — інстытут ваенных і грамадзянскіх каланістаў («асаднікаў»), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Праводзілася на падставе спецыяльнага закона ад 17 снежня 1920 г. «Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі, якія вызначыліся ў вайне супраць Расіі». |
АўтаноміяАўтано́мія — права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады ці кіравання, што прадастаўляецца асобнай тэрыторыі ці народу, які кампактна пражывае ў межах дзяржавы. |