ІнвентарыІнвентары́ (ад лац. inventarium — вопіс) — гаспадарчыя дакументы, якія ўключалі падрабязнае апісанне памешчыцкіх маёнткаў, сялянскіх надзелаў і павіннасцей. |
ІндустрыялізацыяІндустрыяліза́цыя — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, перш за ўсё ў прамысловасці. |
Індустрыяльнае грамадстваІндустрыя́льнае грама́дства — грамадства, для якога характэрныя падзел працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукі і тэхнікі. |
ІнтэграцыяІнтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне, злучэнне) — працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, грамадскіх і палітычных структур, партый, арганізацый і інш. |
Інтэнсіўны шлях развіцця эканомікіІнтэнсíўны шлях развіцця́ экано́мікі — шлях развіцця, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, у першую чаргу за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы. |
Інфармацыйнае грамадстваІнфармацы́йнае грама́дства — грамадства, у якім у выніку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, стварэння камп’ютараў, робатызацыі вытворчасці змяняецца характар працы. Для такога грамадства характэрныя вызначальная роля навукі і тэхнікі, масавае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Паступова прыходзіць на змену індустрыяльнаму грамадству. |
ІнфляцыяІнфля́цыя — падзенне пакупніцкай здольнасці грошай, іх абясцэньванне, звязанае з лішкам грашовай масы і недахопам спажывецкіх тавараў. |