Інтры´гаІнтры´га (ад лац. intricаre — ‘заблытваць’) — cклaдaны i зaблытaны вyзeл yчынкaў i пaвoдзiн пepcaнaжaў лiтapaтypнaгa твopa, paзгopтвaннe якix звязaнa з pacкpыццём нeйкaй тaямнiцы. |
Аcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pыАcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pы — aбcтpaктнaя (yмoўнaя) вoбpaзнacць, дзe cyвязь пaмiж мaтэpыяльным i дyxoўным cвeтaм выяўляeццa ў нязвыклaй фopмe. |
А́ўтарская канцэ́пцыяА́ўтарская канцэ́пцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. |
Аксіялагі́чныАксіялагі́чны — які мае адносіны да аксіялогіі. Аксіялогія —вучэнне аб прыродзе каштоўнасцей, іх ролі і месцы ў сацыяльнай рэчаіснасці, структуры каштоўнаснага свету. |
Алітэра́цыяАлітэра́цыя (ад лац. aol — ‘к, пры’, littera — ‘літара’) — від гукапісу, паўтарэнне зычных гукаў для дасягнення мастацкай вобразнасці. |
АмпліфікáцыяАмпліфікáцыя,або накаплéнне, — стылістычны прыём, сутнасць якога — у нагнятанні аднатыпных слоў або моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа і г. д.). |
Анало´гіяАнало´гія (ад грэч. аnalogia — ‘падабенства’) — прыём мастацкага пісьма, заснаваны на вызначэнні рыс падабенства ў з’явах, прадметах, вобразах. |
Антытэ´заАнтытэ´за (ад грэч. antithesis — ‘супрацьпастаўленне’) — мастацкі прыём, які выкарыстоўваецца для перадачы кантраснасці паказанага. |
Апавяда´ннеАпавяда´нне — невялікі апавядальны твор, у якім расказваецца, як правіла, пра нейкі адзін вызначальны выпадак (сітуацыю, падзею) з жыцця чалавека. |
Археты́пАрхеты́п — універсальны правобраз або першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі ўсюды, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей. |