Суббота, 18 Май 2024, 11:56
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Э

Эле´гiя

Эле´гiя (ад грэч. elegeia — ‘жалобная песня’; elegos — ‘скарга’) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця або асабістага гора.

Эпі́тэт

Эпі́тэт (ад стар.-грэч. trioetov — ‘прыкладзенае’) — мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека.

Эпіло´г

Эпіло´г — заключная частка, у якой расказваецца пра лёс герояў праз нейкі час пасля паказаных у творы падзей.