Субота 18 Травень 2024 3:50
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Glossary: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
С

Сіне´кдаха

Сіне´кдаха (ад грэч. synecdoche — ‘суадноснасць’) — разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. 

Сюжэ´т

Сюжэ´т (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. 

Сюжэ´тная лі´нія

Сюжэ´тная лі´нія — сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя або іншыя персанажы.