Субота 18 Травень 2024 6:40
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Glossary: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
П

Параўна́нне

Параўна́нне — від тропа, у якім сутнасць аднаго прадмета, з’явы або паняцця вытлумачваецца праз супастаўленне іх з падобнымі іншымі, больш або менш вядомымі ўспрымальніку літаратурнага твора.

Перыфра´за

Перыфра´за, або перыфра´з (ад. грэч. periphrasis — ‘навокал гавару’), — адзін з тропаў, заснаваны на асаблівасцях метаніміі, у якім назва з’яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет.

Постмадэрні́зм

Постмадэрні́зм — літаратурна-мастацкі напрамак, які склаўся ў другой палове ХХ стагоддзя ў еўрапейскіх літаратурах і заснаваны на свядомым, штучным, часта іранічным, гратэскна-сатырычным пераасэнсаванні творчых правіл, элементаў мінулай культуры, на своеасаблівай гульні-адмаўленні найперш рэалістычных прынцыпаў літаратуры.

Прало´г

Прало´г — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора. 

Прататы´п

Прататы´п (ад грэч. protos — ‘першы’; typos — ‘арыгінал’), або правобраз, — рэальная асоба, рысы характару, жыццё або нейкія ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім літаратурнага вобраза.

Про´за ліры´чная

Про´за ліры´чная — стылёвая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыянальнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу.

Пункці´ры

Пункці´ры — невялікія (часцей 4-6 радкоў) лірычныя мініяцюры, заснаваныя на перадачы адной думкі, фіксацыі аднаго пачуцця.