Суббота, 18 Май 2024, 11:54
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
М

Мініяцю´ра

Мініяцю´ра — замалёўка пэўнага, важнага для пісьменніка «імгнення жыцця », у якой аўтар часам перадае цэлы чалавечы характар і лёс.

Манало´г уну´траны

Манало´г уну´траны — маўленне героя, звернутае да самога сябе, якое служыць для найбольш поўнага паказу і раскрыцця яго ўнутранага свету.

Мета´фара

Мета´фара (ад грэч. metaphora — ‘перанясенне’) — адзін з асноўных відаў тропа, ужыванне слова або выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы або прадмета з іншай з’явай або предметам на аснове іх падабенства або кантрасту.

Метані´мія

Метані´мія (ад грэч. metonymia — ‘перайменаванне’) — від тропа, сутнасць якога ў перанясенні назвы адных з’яў або прадметаў на другія на аснове іх знешняй або ўнутранай сувязі.

Мо´ўная характары´стыка персана´жаў

Мо´ўная характары´стыка персана´жаў — вобразны сродак стварэння персанажаў, які дапамагае акцэнтаваць увагу на змесце іх выказванняў (пра што гавораць, якія думкі і меркаванні агучваюць, якія ўлюбёныя словы і моўныя звароты выкарыстоўваюць) і на манеры гаварыць.

Монастрафа´

Монастрафа´ (ад грэч. monostrophos — ‘аднастрофны’; monos — ‘адзін’, strophe — ‘страфа’) — малая вершаваная форма, кампазіцыйна замкнёная ў межах адной страфы.