Верлі´брВерлі´бр, або свабо´дны верш (ад фр. vers libre — ‘вольны верш’), — дысметрычны верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. |
Версэ´тВерсэ´т (ад фр. verset) — невялікі твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы. |
Во´браз-сі´мвалВо´браз-сі´мвал — умоўнае, максімальна абагульненае і экспрэсіўнае абазначэнне якой-небудзь з’явы, падзеі, што характарызуецца шматзначнасцю і васабляе аўтарскую ідэю. |
Вяно́к сане́таўВяно́к сане́таў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Першы або апошні з іх — магістрал — складаецца з першых радкоў папярэдніх або наступных чатырнаццаці санетаў. Кожны з іх пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні санет. Вянок санетаў — адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур. |