Wednesday, 2 July 2025, 4:33 AM
Site: Профильное обучение
Course: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Glossary: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
С

Сюжэ´тная лі´нія

Сюжэ´тная лі´нія — сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя або іншыя персанажы.

Т

Тpaге´дыя

Tpaге´дыя — драматычны твор, сюжэт якога зacнaвaны на нeпpымipымым, тpaгiчным кaнфлiкцe пaмiж мoцнaй выcaкapoднaй acoбaй i aбcтaвiнaмi, якiя нe дaюць мaжлiвacцi aжыццявiць яe нaмepы. Tpaгeдыя, як пpaвiлa, зaкaнчвaeццa гiбeллю гaлoўнaгa гepoя (гepoяў).

Трагі́чнае (трагі́зм)

Трагі́чнае (трагі́зм) — катэгорыя эстэтыкі, у якой выяўляюцца цяжкія пакуты, перажыванні асобы, звязаныя з вострымі сутыкненнямі яе з варожымі сіламі, невырашальнымі супярэчнасцямі, што заканчваюцца гібеллю або крушэннем ідэалаў.

Трагі́чны геро́й

Трагі́чны геро́ймоцная духам, цэльная асоба, якая трапіла ў сітуацыю разладу з жыццём (часам з сабою).

Трагікаме´дыя

Трагікаме´дыя — драматургічны твор, у якім спалучана трагічнае і камічнае, фінал у ім трагічны.

Трады´цыя

Трады´цыя (ад лац. tradition — ‘перадача’) — пераемнасць у гісторыі літаратурнага працэсу, перадача культурна-мастацкага вопыту мінулага, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.

Троп

Троп (ад грэч. tropos — ‘паварот; зварот, вобраз’) — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні з мэтай стварэння мастацкага вобраза і дасягнення большай выразнасці (параўнанне, метафара, сінекдаха, метанімія, увасабленне і інш.).

У

Увасаблéнне

Увасаблéнне, або персаніфікáцыя, — гэта разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды.

Ш

Шарóйкі

Шарóйкі — вотрубы, адыходы ад змолатага ячменю.

Э

Эле´гiя

Эле´гiя (ад грэч. elegeia — ‘жалобная песня’; elegos — ‘скарга’) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця або асабістага гора.