Асана́нсАсана́нс (ад фр. assonance — ‘сугучнасць’) — паўторы аднолькавых або падобных галосных гукаў, прадвызначаныя пэўнымі выяўленчымі задачамі. |
Аўтарская канцэпцыяАўтарская канцэпцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. |
АцéслівыАцéслівы — сыраваты, кіслы хлеб. |
Бе´лы вершБе´лы верш — нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш. |
Верлі´брВерлі´бр, або свабо´дны верш (ад фр. vers libre — ‘вольны верш’), — дысметрычны верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. |
Версэ´тВерсэ´т (ад фр. verset) — невялікі твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы. |
Во´браз-сі´мвалВо´браз-сі´мвал — умоўнае, максімальна абагульненае і экспрэсіўнае абазначэнне якой-небудзь з’явы, падзеі, што характарызуецца шматзначнасцю і васабляе аўтарскую ідэю. |
Вяно́к сане́таўВяно́к сане́таў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Першы або апошні з іх — магістрал — складаецца з першых радкоў папярэдніх або наступных чатырнаццаці санетаў. Кожны з іх пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні санет. Вянок санетаў — адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур. |
ГераічнаеГераічнае (ад грэч. heros — герой) — катэгорыя эстэтыкі, якая раскрывае каштоўнасны сэнс выбітнога па сваім грамадскім значэнні дзеяння, што патрабуе ад чалавека або калектыву людзей (сацыяльнай групы, класа, народа) вышэйшага напружання, духоўных і фізічных сіл, мужнасці і самаадданасці. |
Гераічнае і трагічнае ў літаратурыГераічнае і трагічнае ў літаратуры — эстэтычныя катэгорыі, звязаныя з паняццем пафасу (ад грэч. раthоs — ‘пачуццё’) і адпаведным яму модусам мастацкасці (прадугледжвае ўнутрана адзіную сістэму каштоўнасцей і адпаведную ёй паэтыку). |