Воскресенье, 5 Май 2024, 05:35
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 11 клас (Беларуская літаратура 11)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
І

Інтры´га

Інтры´га (ад лац. intricаre — ‘заблытваць’) — cклaдaны i зaблытaны вyзeл yчынкaў i пaвoдзiн пepcaнaжaў лiтapaтypнaгa твopa, paзгopтвaннe якix звязaнa з pacкpыццём нeйкaй тaямнiцы.

А

Аcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pы

Аcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pы — aбcтpaктнaя (yмoўнaя) вoбpaзнacць, дзe cyвязь пaмiж мaтэpыяльным i дyxoўным cвeтaм выяўляeццa ў нязвыклaй фopмe.

А́ўтарская канцэ́пцыя

А́ўтарская канцэ́пцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы.

Аксіялагі́чны

Аксіялагі́чны які мае адносіны да аксіялогіі. Аксіялогіявучэнне аб прыродзе каштоўнасцей, іх ролі і месцы ў сацыяльнай рэчаіснасці,  структуры каштоўнаснага свету.

Алітэра́цыя

Алітэра́цыя (ад лац. aol — ‘к, пры’, littera — ‘літара’) — від гукапісу, паўтарэнне зычных гукаў для дасягнення мастацкай вобразнасці.

Ампліфікáцыя

Ампліфікáцыя,або накаплéнне, — стылістычны прыём, сутнасць якога — у нагнятанні аднатыпных слоў або моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа і г. д.).

Анало´гія

Анало´гія (ад грэч. аnalogia — ‘падабенства’) — прыём мастацкага пісьма, заснаваны на вызначэнні рыс падабенства ў з’явах, прадметах, вобразах.

Антытэ´за

Антытэ´за (ад грэч. antithesis — ‘супрацьпастаўленне’) — мастацкі прыём, які выкарыстоўваецца для перадачы кантраснасці паказанага.

Апавяда´нне

Апавяда´нне — невялікі апавядальны твор, у якім расказваецца, як правіла, пра нейкі адзін вызначальны выпадак (сітуацыю, падзею) з жыцця чалавека.

Археты́п

Археты́п  — універсальны правобраз або першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі ўсюды, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.