Четверг, 16 Май 2024, 00:27
Сайт: Профильное обучение
Курс: Біялогія. 11 клас (Біялогія 11)
Глоссарий: Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Ф

Філагенез

Працэс гістарычнага развіцця як арганічнага свету ў цэлым, так і асобных груп арганізмаў.

Фенатып

Сукупнасць прымет і ўласцівасцей арганізма.

Фенатыпічны радыкал

Частка генатыпу асобіны, якая вызначае яе фенатып. Напрыклад, для асобіны, у якой праявіліся дзве дамінантныя прыметы: A—B—.

Ферамоны

Біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца спецыялізаванымі залозамі (ці клеткамі) жывёл, выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе і аказваюць уздзеянне на паводзіны, фізіялагічны стан ці развіццё асобін таго ж віду.

Ферменты

Бялкі, якія паскараюць працяканне хімічных рэакцый у жывых арганізмах, г. зн. выконваюць функцыю біялагічных каталізатараў.

Фотасінтэз

Працэс утварэння арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады, які працякае з паглынаннем светлавой энергіі пры ўдзеле фотасінтэтычных пігментаў у клетках зялёных раслін, водарасцей і некаторых бактэрый.