Sunday, 16 March 2025, 6:11 AM
Site: Профильное обучение
Course: Біялогія. 11 клас (Біялогія 11)
Glossary: Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
С
СістэматыкаНавука, якая вывучае разнастайнасць, паходжанне, філагенетычныя сувязі арганізмаў і займаецца іх класіфікацыяй. |
Саматычная гібрыдызацыяЗліццё розных тыпаў саматычных клетак аднаго арганізма ці арганізмаў, якія належаць да розных відаў. |
СелекцыяНавука пра стварэнне новых і ўдасканаленне ўжо існуючых сартоў раслін, парод жывёл і штамаў мікраарганізмаў. |
СортСтвораная ў выніку селекцыі сукупнасць культурных раслін аднаго віду, якія ўстойліва валодаюць у канкрэтных умовах вырошчвання пэўнымі марфалагічнымі, фізіялагічнымі і гаспадарчымі прыметамі. |
СпадчыннасцьУласцівасць жывых арганізмаў захоўваць і перадаваць нашчадкам свае прыметы і ўласцівасці. |
СуперкапсідАбалонка з ліпідаў і бялкоў, якая пакрывае капсід некаторых вірусаў. |