ГібрыдызацыяСкрыжаванне асобін аднаго віду (унутрывідавая гібрыдызацыя) ці розных відаў (аддаленая гібрыдызацыя). |
ГіялаплазмаВадкая частка цытаплазмы, у якой змешчаны ўсе ўнутрыклетачныя структуры. |
Гамалагічныя органыОрганы, якія маюць адзіны план будовы і агульнае паходжанне. |
Гамалагічныя храмасомыПарныя храмасомы. Маюць аднолькавую будову і змяшчаюць аднолькавы набор генаў (могуць адрознівацца толькі алельнымі формамі генаў). у ходзе меёзу могуць абменьвацца ўчасткамі (з’ява кросінговера). |
Гамеастазіс (гамеастаз)Здольнасць жывых арганізмаў захоўваць адноснае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутранага асяроддзя. |
ГенУчастак малекулы ДНК (у РНК-змяшчальных вірусаў — РНК), які змяшчае інфармацыю пра першасную структуру пэўнага бялку, ррнк ці тРНК. |
ГенатыпСукупнасць генаў якога-небудзь арганізма. |
ГенафондСукупнасць генатыпаў якой-небудзь групы асобін (напрыклад, папуляцыі ці віду). |
ГенетыкаНавука, якая вывучае заканамернасці спадчыннасці і зменлівасці жывых арганізмаў. |
Генетычная інжынерыяСукупнасць метадаў і тэхналогій, звязаных з выдзяленнем генаў з клетак жывых арганізмаў, ажыццяўленнем розных маніпуляцый з імі і ўвядзеннем іх у другія арганізмы. |
Генетычны кодУніверсальная для жывых арганізмаў сістэма запісу інфармацыі пра першасную структуру бялкоў у выглядзе паслядоўнасці нуклеатыдаў ДНК (мРНК). |
ГеномСукупнасць спадчыннага (генетычнага) матэрыялу, заключанага ў клетцы арганізма ці ў віруснай часцінцы. |
Гетэразіготная асобіна (гетэразігота)арганізм, у клетках якога змяшчаюцца розныя алельныя гены, напрыклад Аa, Bb, IAIB. |
ГлікакаліксНадмембранны комплекс клетак жывёл, утвораны малекуламі вугляводаў, якія звязаны з бялкамі і ліпідамі цытаплазматычнай мембраны. Выконвае рэцэптарную функцыю, забяспечвае пазнаванне клеткамі адна адной. |
ГліколізШматступеньчаты працэс ферментатыўнага бескіслароднага расшчаплення глюкозы да піравінаграднай кіслаты, які праходзіць у гіялаплазме клетак. |
Гомазіготная асобіна (гомазігота)Арганізм, у клетках якога змяшчаюцца аднолькавыя алельныя гены, напрыклад АА, аа, IBIB. |