Суббота, 9 Ноябрь 2024, 08:31
Сайт: Профильное обучение
Курс: Біялогія. 11 клас (Біялогія 11)
Глоссарий: Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
І
ІзаляцыяВыключэнне ці абмежаванне свабоднага скрыжавання асобін. Элементарны эвалюцыйны фактар, які перашкаджае абмену генамі паміж папуляцыямі ці іх часткамі, ствараючы тым самым умовы для відаўтварэння. |
Імунаглабуліныгл. Антыцелы. |
ІнбрыдынгМетад селекцыі, які ўяўляе сабой блізкароднаснае скрыжаванне. Ужываецца для таго, каб перавесці большасць генаў пароды ці сорту ў гомазіготны стан і пазбегнуць расшчаплення па гаспадарча каштоўных прыметах у шэрагу пакаленняў. |
ІнтэрфазаЧастка клетачнага цыкла паміж двума паслядоўнымі дзяленнямі. Як правіла, уключае тры перыяды: прэсінтэтычны (G1), сінтэтычны (S) і постсінтэтычны (G2). |
ІнтэрфероныАхоўныя бялкі, якія валодаюць супрацьвіруснымі і супрацьпухліннымі ўласцівасцямі. |