СортСтвораная ў выніку селекцыі сукупнасць культурных раслін аднаго віду, якія ўстойліва валодаюць у канкрэтных умовах вырошчвання пэўнымі марфалагічнымі, фізіялагічнымі і гаспадарчымі прыметамі. |
СпадчыннасцьУласцівасць жывых арганізмаў захоўваць і перадаваць нашчадкам свае прыметы і ўласцівасці. |
СуперкапсідАбалонка з ліпідаў і бялкоў, якая пакрывае капсід некаторых вірусаў. |
ТранскрыпцыяБіясінтэз РНК на адпаведных участках аднаго з ланцугоў ДНК — адна з рэакцый матрычнага сінтэзу (матрыцай служыць ланцуг ДНК, які транскрыбіруецца). |
ТрансляцыяБіясінтэз бялку з амінакіслот, які адбываецца ў рыбасомах, — адна з рэакцый матрычнага сінтэзу (матрыцай служыць мРНК). |
Тургарны ціскЦіск унутранага змесціва клеткі на яе абалонку. |
ФілагенезПрацэс гістарычнага развіцця як арганічнага свету ў цэлым, так і асобных груп арганізмаў. |
ФенатыпСукупнасць прымет і ўласцівасцей арганізма. |
Фенатыпічны радыкалЧастка генатыпу асобіны, якая вызначае яе фенатып. Напрыклад, для асобіны, у якой праявіліся дзве дамінантныя прыметы: A—B—. |
ФерамоныБіялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца спецыялізаванымі залозамі (ці клеткамі) жывёл, выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе і аказваюць уздзеянне на паводзіны, фізіялагічны стан ці развіццё асобін таго ж віду. |
ФерментыБялкі, якія паскараюць працяканне хімічных рэакцый у жывых арганізмах, г. зн. выконваюць функцыю біялагічных каталізатараў. |
ФотасінтэзПрацэс утварэння арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады, які працякае з паглынаннем светлавой энергіі пры ўдзеле фотасінтэтычных пігментаў у клетках зялёных раслін, водарасцей і некаторых бактэрый. |
ХрамацінАсноўны кампанент клетачнага ядра, які складаецца пераважна з малекул ДНК і бялкоў. у пачатку дзялення клеткі храмацін спіралізуецца (кампактызуецца) і ўтварае храмасомы. |
ЦыталогіяНавука, якая вывучае будову, функцыянаванне, размнажэнне, старэнне і гібель клетак. |
ЦытаплазмаУнутранае змесціва клеткі, за выключэннем ядра, абмежаванае плазмалемай. У састаў цытаплазмы ўваходзяць гіялаплазма, цыташкілет і арганоіды. |
ЦыташкілетУнутрыклетачны шкілет; трохмерная сетка, утвораная бялкамі, якая пранізвае гіялаплазму клеткі. Выконвае апорную функцыю, забяспечвае ўнутрыклетачныя перамяшчэнні і інш. |
ШтамШтучна створаная чалавекам сукупнасць мікраарганізмаў аднаго віду, якія маюць пэўныя спадчынна замацаваныя прыметы і ўласцівасці, а таксама аднатыпную рэакцыю на дзеянне фактараў навакольнага асяроддзя. |
Штучны адборВыбар чалавекам найбольш каштоўных у гаспадарчых ці дэкаратыўных адносінах асобін для атрымання ад іх патомства з жаданымі прыметамі і ўласцівасцямі. |
ЭкзацытозВывядзенне рэчываў, якія знаходзяцца ў мембраннай упакоўцы, з клеткі ў пазаклетачнае асяроддзе. |
ЭндацытозПаглынанне клеткай цвёрдых часцінак (фагацытоз) ці раствораў (пінацытоз) шляхам фарміравання мембранных пузыркоў, утвораных плазмалемай. |