Суббота, 18 Май 2024, 19:52
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Т

Тані´чнае вершасклада´нне

Тані´чнае вершасклада´нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — аднолькавая колькасць моцных, або апорных, націскаў у вершаваных радках. Колькасць жа ненаціскных складоў паміж націскнымі можа быць рознай.

Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту

Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту — аднаўленне працэсу напісання твора з тым, каб удакладніць сацыяльна-псіхалагічныя і біяграфічныя перадумовы творчай працы, зразумець канкрэтна-гістарычны сэнс твора ў яго завершанай форме.

Траге´дыя

Траге´дыя — п'еса, заснаваная на непрымірымым канфлікце паміж моцнай высакароднай асобай і абставінамі, якія не даюць ёй магчымасці рэалізавацца. Гэты кафлікт мае глыбокі філасофскі змест, актуальны характар у палітычных, сацыяльных або духоўных адносінах.

Трады´цыя

Трады´цыя — перадача мастацкага вопыту з пакалення ў пакаленне, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.

Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці

Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці — тэрмін у літаратурнай крытыцы, які абазначаў адмаўленне ў творчасці ад традыцыйнага канфлікту «добрага з дрэнным» і сцвярджэнне правамернасці канфлікту «добрага з лепшым». Творы, напісаныя ў рэчышчы гэтай тэорыі, паказвалі савецкую рэчаіснасць у прыхарошаным выглядзе, у іх дзейнічалі толькі станоўчыя персанажы.