Суббота, 18 Май 2024, 18:56
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
С

Сімвалі´зм

Сімвалі´зм — літаратурная плынь, якая вызначаецца зваротам да філасофскіх таямніц, выкарыстаннем сімволікі, недасказанасці, намёкаў, загадкавых вобразаў. Сімвал — знак, што злучае рэальны і ірэальны свет.

Сіне´кдаха

Сіне´кдаха — разнавіднасць метаніміі, у якой назвы паняццяў, з’яў, прадметаў замяняюцца іншымі на падставе іх колькасных суадносін (напрыклад, частка ў значэнні цэлага і наадварот, адзіночны лік у значэнні множнага і наадварот).

Сатыры´чная каме´дыя

Сатыры´чная каме´дыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск).

Сацыялісты´чны рэалі´зм

Сацыялісты´чны рэалі´зм — літаратурны напрамак, тып мастацкага мыслення, выкліканы да жыцця гістарычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Ідэалагічным фундаментам гэтага напрамку стаў марксізм.

Сентыменталі´зм

Сентыменталі´зм — літаратурны напрамак, у якім пачуццё прызнаецца сутнасцю чалавечай прыроды.

Сло´ва

Сло´ва — жанр красамоўства ў даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу.

Стыль пісьме´нніка

Стыль пісьме´нніка — ідэйна-мастацкая своеасаблівасць творчасці. З’яўляючыся канкрэтным увасабленнем адзінства зместу і формы, рэалізуецца ў тым, пра што і як піша аўтар.

Схала´стыка

Схала´стыка — сярэдневяковая філасофія, у якой дзеля тэарэтычнага абгрунтавання рэлігійных дагматаў выкарыстоўваюцца фармальныя, абстрактныя лагічныя аргументы.

Сяля´нка

Сяля´нка — даўні паэтычны жанр, у якім апяваюцца праца і побыт вяскоўца, каханне на ўлонні прыроды, вяртанне ў залаты век беззаганнага існавання.