Рама´нРама´н — эпічны празаічны (часам — вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі. |
Раманты´змРаманты´зм — мастацкі напрамак, які сфарміраваўся на мяжы ХVIII— ХІХ стагоддзяў у краінах Заходняй Еўропы. Цэнтр мастацкай сістэмы рамантызму — асоба, галоўны канфлікт — паміж асобай і грамадствам. |
Раманты´чны геро´йРаманты´чны геро´й — вядучы мастацкі вобраз літаратуры рамантызму; выключная асоба ў выключных абставінах, герой, якога не разумее грамадства і які супрацьстаіць недасканаламу свету, пераўтвараючы рэчаіснасць паводле сваіх ідэалаў. |
Рэ´квіемРэ´квіем — твор, у якім паэтычна апяваюцца чалавечыя ахвяры, страты і адначасова раскрываюцца магутнасць і хараство жыццёвых сіл, здольных супрацьстаяць злу; у ім спалучаюцца лірычна-прачула-журботны (або трагічна-балючы) і ўзвышана-суровы, стрымана-ўрачысты, часам прамоўніцка-публіцыстычны пачаткі. |
Рэалі´змРэалі´зм — літаратурны метад і напрамак, які з’явіўся пасля рамантызму і заключаўся ў праўдзівым адлюстраванні рэчаіснасці; у адрозненне ад рамантызму, скіраванага на выключнае, у рэалізме важна тыповае. |
Рэнеса´нсРэнеса´нс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і папярэднічала Асветніцтву і Новаму часу. |