Saturday, 18 May 2024, 2:14 PM
Site: Профильное обучение
Course: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Glossary: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
П

Па´фас

Па´фас — эмацыянальны змест мастацкага твора, пачуцці і эмоцыі, якія аўтар укладвае ў тэкст, чакаючы суперажывання чытача. У залежнасці ад пачуццяў, якія перажывае чытач, пафас бывае сентыментальны, гераічны, рамантычны, трагічны, сатырычны і інш.

Памфле´т

Памфле´т — надзённы мастацка-публіцыстычны сатырычны твор, у якім выкрываюцца хібы грамадскага жыцця (палітычныя, культурныя, сацыяльныя) або заганы пэўных асоб.

Партрэ´т

Партрэ´т — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа. Асаблівасці партрэтнага апісання залежаць ад стылю пісьменніка.

Паслясло´ўе

Паслясло´ўе — змешчаны пасля твора дадатак, прысвечаны ўдакладненню, абмеркаванню, каментаванню асноўнага тэксту, які ўжо вядомы чытачу.

Постмадэрні´зм

Постмадэрні´зм — плынь у еўрапейскай і паўночнаамерыканскай культуры другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. У адрозненне ад мадэрнізму з яго ўстаноўкай на навізну постмадэрнізм звяртаецца да культурнай спадчыны мінулага як аб’екта гульнявога асваення, іранічнага цытавання і сітуацыйнага пераасэнсавання, крыніцы стылізацыі і камбінавання яе форм.

Прадмо´ва

Прадмо´ва — уступнае слова да кнігі, у якім выдавец, рэдактар або аўтар паведамляе чытачу звесткі, неабходныя для лепшага разумення прапанаванага тэксту.

Прало´г

Прало´г — уступ у мастацкім творы, які знаёміць чытача (гледача) з падзеямі, што папярэднічалі асноўнаму дзеянню.

Прататы´п

Прататы´п — асоба, якая рэальна існавала і паслужыла аўтару правобразам (мадэллю) для стварэння літаратурнага персанажа.

Про´паведзь

Про´паведзь — жанр аратарскай прозы, які мае рэлігійна-дыдактычны (павучальны) характар і прызначаны для прамаўлення падчас набажэнства.

Пры´мхі

Пры´мхі — ірацыянальныя кампаненты грамадскай і індывідуальнай свядомасці, якія датычаць незвычайнага, цудадзейнага і страшнага.