Субота 18 Травень 2024 8:29
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Glossary: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
К

Калігра´ма

Калігра´ма — верш, радкі якога ўтвараюць сабой малюнак.

Камедыягра´фія

Камедыягра´фія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі.

Кано´н

Кано´н — узор, стандарт; твор мастацтва, які лічыцца афіцыйным, прызнаным.

Канфлі´кт

Канфлі´кт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы.

Катэхі´зіс

Катэхі´зіс — форма падачы матэрыялу ў пытаннях і адказах.

Класіцы´зм

Класіцы´зм — напрамак у літаратуры, адна з важных рыс якога — зварот да вобразаў і форм антычнага мастацтва; мае строгую іерархію жанраў: «высокія» і «нізкія». Арыентуецца на прыгожае, узнёслае, гераічнае і тыпізуе яго, не падкрэслівае індывідуальнае, непаўторна-асаблівае. Тэорыя класіцызму патрабавала вядомага з антычнай драмы правіла трох адзінстваў: часу, месца і дзеяння.