А´ўтарА´ўтар — рэальная асоба, якая стварыла мастацкі тэкст. |
Абразо´кАбразо´к — замалёўка са слаба разгорнутым сюжэтам або бессюжэтная, у якой узмоцнены вобразна-экспрэсіўны пачатак, паяднаны змест выказвання і настраёвасць. |
Авангарды´змАвангарды´зм — агульная назва наватарскіх стыляў і плыняў мяжы ХІХ— ХХ стагоддзяў, якія адмаўлялі традыцыйныя падыходы ў мастацтве. |
Акцэ´нтны вершАкцэ´нтны верш — від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку. |
Алітара´цыяАлітара´цыя —паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы. |
Александры´йскі вершАлександры´йскі верш — верш з радкамі, папарна аб’яднанымі мужчынскімі і жаночымі рыфмамі, напісаны шасцістопным ямбам з цэзурай (паўзай) пасля трэцяй стапы. |
Асана´нсАсана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы. |
Аўтaло´гіяАўтaло´гія — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні. |
Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´змАўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм — выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў (дакументалізм). |