Раманты´чны геро´йРаманты´чны геро´й — вядучы мастацкі вобраз літаратуры рамантызму; выключная асоба ў выключных абставінах, герой, якога не разумее грамадства і які супрацьстаіць недасканаламу свету, пераўтвараючы рэчаіснасць паводле сваіх ідэалаў. |
Рэ´квіемРэ´квіем — твор, у якім паэтычна апяваюцца чалавечыя ахвяры, страты і адначасова раскрываюцца магутнасць і хараство жыццёвых сіл, здольных супрацьстаяць злу; у ім спалучаюцца лірычна-прачула-журботны (або трагічна-балючы) і ўзвышана-суровы, стрымана-ўрачысты, часам прамоўніцка-публіцыстычны пачаткі. |
Рэалі´змРэалі´зм — літаратурны метад і напрамак, які з’явіўся пасля рамантызму і заключаўся ў праўдзівым адлюстраванні рэчаіснасці; у адрозненне ад рамантызму, скіраванага на выключнае, у рэалізме важна тыповае. |
Рэнеса´нсРэнеса´нс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і папярэднічала Асветніцтву і Новаму часу. |
Сімвалі´змСімвалі´зм — літаратурная плынь, якая вызначаецца зваротам да філасофскіх таямніц, выкарыстаннем сімволікі, недасказанасці, намёкаў, загадкавых вобразаў. Сімвал — знак, што злучае рэальны і ірэальны свет. |
Сіне´кдахаСіне´кдаха — разнавіднасць метаніміі, у якой назвы паняццяў, з’яў, прадметаў замяняюцца іншымі на падставе іх колькасных суадносін (напрыклад, частка ў значэнні цэлага і наадварот, адзіночны лік у значэнні множнага і наадварот). |
Сатыры´чная каме´дыяСатыры´чная каме´дыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск). |
Сацыялісты´чны рэалі´змСацыялісты´чны рэалі´зм — літаратурны напрамак, тып мастацкага мыслення, выкліканы да жыцця гістарычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Ідэалагічным фундаментам гэтага напрамку стаў марксізм. |
Сентыменталі´змСентыменталі´зм — літаратурны напрамак, у якім пачуццё прызнаецца сутнасцю чалавечай прыроды. |
Сло´ваСло´ва — жанр красамоўства ў даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу. |