Канфлі´ктКанфлі´кт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы. |
Катэхі´зісКатэхі´зіс — форма падачы матэрыялу ў пытаннях і адказах. |
Класіцы´змКласіцы´зм — напрамак у літаратуры, адна з важных рыс якога — зварот да вобразаў і форм антычнага мастацтва; мае строгую іерархію жанраў: «высокія» і «нізкія». Арыентуецца на прыгожае, узнёслае, гераічнае і тыпізуе яго, не падкрэслівае індывідуальнае, непаўторна-асаблівае. Тэорыя класіцызму патрабавала вядомага з антычнай драмы правіла трох адзінстваў: часу, месца і дзеяння. |
Ліры´чнае «я»Ліры´чнае «я» — мастацкі вобраз, што выяўляецца ў асобных вершах аўтара і выражае пэўны светапогляд, які не абавязкова падзяляе сам аўтар і які можа не адносіцца да канкрэтнай асобы, у тым ліку аўтарскай. Пры паўтарэнні ў цыкле вершаў або ўсёй творчасці паэта можа аформіцца ў лірычнага героя. |
Ліры´чны геро´йЛіры´чны геро´й — мастацкі вобраз, ад імя якога вядзецца гаворка ў вершы (вобраз аўтара, але не сам аўтар), асноўная дзейная асоба паэтычнага твора, чые рысы характару, светапогляд і біяграфічныя факты паўтараюцца ў тэкстах пэўнага цыкла, кнігі або творчасці паэта ў цэлым. |
Літарату´рны напра´макЛітарату´рны напра´мак — твopчae aдзiнcтвa гpyп лiтapaтapaў пэўнaгa гicтapычнaгa пepыядy, блiзкix пa cвeтaпoглядзe i мacтaцкaй мaнepы. |
Літарату´рны працэ´сЛітарату´рны працэ´с — гістарычнае развіццё літаратуры, якое абумоўлена масавым узаемадзеяннем і ўзаемаўплывам асоб, твораў, крытыкі, грамадска-палітычных абставін, літаратурнага канона і эстэтычных ідэалаў часу. |
Ле´тапісЛе´тапіс — гісторыка-літаратурны твор з апісаннем падзей па гадах. |
Мадэрні´змМадэрні´зм — агульная назва літаратурных плыняў, якія вызначаліся засяроджанасцю на ўнутраным свеце чалавека, адасобленасцю ад сацыяльна-гістарычных пераўтварэнняў, элітарнасцю, незвычайнасцю мастацкай формы. |
Маста´цкі тропМаста´цкі троп — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні, калі адна з’ява характарызуецца праз рысы, якасці, уласцівасці іншай з’явы. |