Суббота, 18 Май 2024, 17:15
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
А

Асана´нс

Асана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы.

Аўтaло´гія

Аўтaло´гія — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні.

Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм

Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм — выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў (дакументалізм).

Б

Бала´да

Бала´да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачнафантастычнага, легендарна-гістарычнага або гераічнага зместу.

Баро´ка

Баро´ка — мастацкі стыль і эстэтычны напрамак, для якога характэрна не перайманне рэчаіснасці, а ўзнаўленне новай рэчаіснасці ў больш мудрагелістай, ускладненай мастацкай форме.

Белетры´стыка

Белетры´стыка — мастацкая проза; непаэтычныя творы вытанчанай славеснасці (раманы, аповесці, нарысы і інш.).

Бурле´ск

Бурле´ск — разнавіднасць паэзіі класіцызму, калі «высокія» рэчы апяваюцца наўмысна «нізкім» стылем і наадварот.

Былі´ца

Былі´ца — разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены аповед пра цікавы жыццёвы выпадак.

В

Верлі´бр, або свабодны верш,

Верлі´бр, або свабодны верш, — верш, у якім адсутнічаюць рыфма і чаргаванне націскных і ненаціскных складоў.

Во´льны верш

Во´льны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша з няроўнай колькасцю стоп у радку.