Воскресенье, 5 Май 2024, 04:37
Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская літаратура. 10 клас (Беларуская літаратура 10)
Глоссарий: Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
І

Імажыні´зм

Імажыні´зм — паэтычная школа, для якой маляванне словам, чыстая вобразнасць значаць больш за тэматыку твораў, дзе аўтары пазбягаюць неабавязковых слоў, цэняць нечаканыя і запамінальныя слоўныя малюнкі.

Імпрэ´сія

Імпрэ´сія — невялікі празаічны або вершаваны твор, у якім карціна жыцця адлюстроўваецца як момант, выхаплены з гісторыі, які суправаджаецца выражэннем эмоцый, пачуццяў і імгненных уражанняў аўтара.

Імпрэсіяні´зм

Імпрэсіяні´зм — літаратурная плынь, у якой дамінуюць суб’ектыўныя ўражанні аўтара і якая вызначаецца фрагментарнасцю і расплывістасцю адлюстравання, увагай да дэталей, адценняў.

Інтэрме´дыя

Інтэрме´дыя — невялікая камічная сцэнка бытавога або сацыяльнага зместу, што разыгрываецца паміж актамі асноўнай п’есы.

А

А´ўтар

А´ўтар — рэальная асоба, якая стварыла мастацкі тэкст.

Абразо´к

Абразо´к — замалёўка са слаба разгорнутым сюжэтам або бессюжэтная, у якой узмоцнены вобразна-экспрэсіўны пачатак, паяднаны змест выказвання і настраёвасць.

Авангарды´зм

Авангарды´зм — агульная назва наватарскіх стыляў і плыняў мяжы ХІХ— ХХ стагоддзяў, якія адмаўлялі традыцыйныя падыходы ў мастацтве.

Акцэ´нтны верш

Акцэ´нтны верш — від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку.

Алітара´цыя

Алітара´цыя —паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы.

Александры´йскі верш

Александры´йскі верш — верш з радкамі, папарна аб’яднанымі мужчынскімі і жаночымі рыфмамі, напісаны шасцістопным ямбам з цэзурай (паўзай) пасля трэцяй стапы.